Unlimited AE and Premiere Pro templates, videos & more! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Weddings

5 Натхняльных вясельных фотаздымкаў, і як ствараць свае

by
Read Time:12 minsLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Несумненна, вясельная фатаграфія - занятак стрэсавы. Працаваць даводзіцца доўгі дзень пад вялікім ціскам, але і ўзнагарода можа быць вельмі прыемнай. У гэтым артыкуле мы разгледзім пяць вясельных фатаграфій для натхнення і падзелімся парадамі, як ствараць свае.

Вам спатрэбіцца

Прыдатныя аб'ектывы

Шматфункцыянальны аб'ектыў не падыйдзе для вяселля. Вам спатрэбіцца хоць бы адзін з хуткай засаўкай, які будзе добра працаваць ва ўмовах з дрэнным асвятленнем. У цэрквах і парадных залах часта цёмна, і часцяком там нельга карыстацца выбліскам.

Лепш за ўсё падыдуць прэміум аб'ектывы: яны хуткія і з добрай рэзкасцю. Зусім неабавязкова купляць дарагія. У большасці фатографаў пад рукой ёсць 50-міліметровы аб'ектыў, а аб'ектыў з f/1.8 можна купіць за 100 долараў.

Шырокафарматны аб'ектыў падыдзе для групавых здымкаў, аднак сачыце, каб ніхто не стаяў занадта блізка да бакоў, інакш яны будуць выглядаць скажона.

Аб'ектыў з зумам ідэальна падыдзе для ўнікальных момантаў, якія неабходна незаўважна захаваць. Калі вы наблізіцеся да кагосьцi і будзеце здымаць іх "у лоб", яны могуць адчуць сябе няёмка ці пачаць пазіраваць. Калі ў вас ёсць аб'ектыў з зумам і вы знаходзіцеся на адлегласці, у вас будзе больш магчымасцяў сфатаграфаваць людзей, калі яны вядуць сябе натуральна, і могуць атрымацца ўдалыя здымкі.

Спiдлайт або ўспышка

Нават калі вам нельга карыстацца ўспышкай у пэўных месцах, яна адназначна вам спатрэбіцца падчас вечарынкі. Калі згасае святло і загараецца асвятленне для танцаў, фатаграфаваць складаней. Выкарыстоўвайце сцены і рассейвальнікi для змякчэння святла, і старайцеся, каб ўспышка па магчымасці не была накіраваная непасрэдна на гасцей.

План

Ніколі не прыступайце да здымкі вяселля, ня наведаўшы загадзя ўсе месцы, дзе яно будзе праходзіць. Папярэдні візіт дазволіць вам азнаёміцца ​​з праблемнымі (звычайна прыцемненымі) месцамі, а таксама ўбачыць, дзе лепш за ўсё рабіць фармальныя здымкі, знайсці альтэрнатыву ўнутры памяшкання на выпадак дрэннага надвор'я.

Вы таксама павінныя ведаць, колькі часу ў вас сыдзе на дарогу да месца, каб вы маглі спланаваць сваю паездку і пазбегнуць спазненняў. Праверце паркоўкі, пераканайцеся, што для вашай машыны будзе месца. Што, калі паркоўка будзе перапоўненая? Ці вам трэба будзе за яе плаціць, атрымліваць пропуск?

Вам таксама неабходна ведаць, у які час дня будзе адбывацца кожная частка вясельных урачыстасцяў, каб вам дакладна ведаць, што прыгатаваць для кожнага этапу.

Навыкі пост-апрацоўкі

Вашы фатаграфіі могуць радыкальна адрознівацца, калі вы робіце здымкі ў розных месцах, і асабліва калі святло мяняецца на працягу дня. У канчатковым выніку вам неабходна стварыць калекцыю фотаздымкаў, якія адрозніваюцца паслядоўнасцю, і якія распавядаюць складную гісторыю. Асабліва калі іх размясціць у альбоме.

Дзеяннi (або прысэты) у Adobe Photoshop і Lightroom не толькі могуць дапамагчы вашым здымках выглядаць лепш, але таксама зэканомяць час. Вы можаце нават захаваць уласны працэс рэдагавання ў якасці Дзеяння, а затым выкарыстоўваць яго ў кожным наступным фота.

Страхаванне

У кожнага прафесійнага фатографа павінная быць страхоўка, але я так часта чую, як сябры ці сваякі просяць правесці вясельную здымку "танна" і без страхоўкі, а-ля "для набыцця вопыту". Гэта дрэнная ідэя. Нават калі вы ўпэўненыя, што маладыя не пададуць на вас у суд, калі штосьцi пойдзе не так, вы не можаце ручацца за іх гасцей.

Калі вы выпусціце камеру на галаву дзіцяці, і бацькі пададуць на вас у суд, вам прыйдзецца аплаціць выдаткі на свайго адваката і любыя судовыя выдаткі і штрафы. Калі вы прычыніце шкоду ў хаце, неспадзявана закрануўшы што-небудзь штатывам, на вас будзе фінансавая адказнасць. Майце страхоўку.

Кантракт

Гэта вельмі важная і вялікая частка ўліку чаканняў. У вашым кантракце павінна быць выразна прапісана, які менавіта вынік вы падасце, у якім аб'ёме, і на якіх умовах. У ідэале ўключыце ва ўмовы заклад і забярыце яго.

Прасачыце за тым, каб ваш кліент прачытаў і зразумеў кантракт, падпісаў кожную старонку і запоўніў усю неабходную інфармацыю ў ім.

Метады

Ключавыя здымкі

Вядома, неабходная спантаннасць і імправізацыя ў такі дзень, але пры гэтым ёсць пэўныя здымкі, якія неабходна абавязкова зрабіць, каб нікога не парушыць, і каб у альбоме не засталося разяўленых дзюр.

Вам спатрэбіцца зрабіць здымкі кожнага госця - у групе або індывідуальна, і разам з тым ці іншым. Кожны на вяселлі (сяброўкі нявесты, жаніха, бацькі) абавязкова павінны быць сфатаграфаваны.

Складзіце спіс неабходных здымкаў на выпадак, каб нічога не забыць. Будзем спадзявацца, што вас загадзя паведамляюць пра тое, што нехта ў сям'і не ладзіць адзін з адным.

Пачніце з агульнага фота ўсёй групы, і затым выдаляйце людзей з групы ў наступных здымках, пакуль не застанецеся з самымі ключавымi людзьмі. Будзе лягчэй гэта зрабіць, чым збіраць людзей, калі яны ўжо пачнуць піць і весяліцца.

Як рабіць здымкі пары

Добры час "выкрасці" пару - паміж рэгістрацыяй і рэстаранам. Тады вы можаце зрабіць здымкі іх удваіх. Не бойцеся мяняць іх месцамі, рухаць, калі здымак не выглядае так, як трэба, папраўляць сукенку і г.д. Будзьце ветлівыя, але настойлівыя. Але самае галоўнае, гэта павінна быць весела!

Вы напэўна ўжо пазнаёміліся з парай на папярэдніх сустрэчах, таму адаптуйце здымку пад іх густ і асобы. Тут вам можа добра дапамагчы асістэнт, а калі ў вас няма другога фатографа, вы можаце прыцягнуць сяброўку нявесты!

Дэталі

Здымайце ўсё, абсалютна ўсё! Дэталі сукенак, зрабiце здымкі туфляў, кольцаў, дэкарацый банкетнага стала, сервіроўкі - усяго! Звычайна да прыезду маладых у вас будзе час трапіць у залы, дзе будзе праходзіць святкаванне, таму дамовіцеся з арганізатарамі вяселля, каб вам далі магчымасць зрабіць неабходныя здымкі.

Буйны план дробязяў у гэты дзень не толькі дапаможа вам стварыць добры фотаальбом, але і дадасць нешта асаблівае ў калекцыю фатаграфій з гэтага вяселля.

Захоўвайце запасныя файлы

У ідэале вы будзеце здымаць адначасова з двух камер, і так у вас аўтаматычна будуць запасныя файлы. Падчас перапынкаў старайцеся захоўваць файлы на жорсткі дыск кампутара. Заўсёды нешта можа пайсці не так, і вам зусім не захочацца стаяць перад маладымі, спрабуючы растлумачыць, чаму ў вас няма здымкаў з вяселля.

Паклапаціцеся пра сябе

Калі вам пашанцуе, і ў вас будзе ўважлівая пара, яны вас накормяць. Але, хутчэй за ўсё, вам прыйдзецца назапасіцца уласнай ежай, як мінімум, назапасьцеся вадой і вазьміце што-небудзь перакусіць.

Вяселле - мерапрыемства марнае, і вам важна пазбягаць абязводжвання, каб вы не ўпалі ў прытомнасць, робячы здымкі! Гэта доўгі дзень. Калі я працавала на вяселлях, часта працоўны дзень доўжыўся па меншай меры 14 гадзін. Гэты занятак вымотвае, таму не забывайце харчавацца і піць шмат вады.

Патэнцыйныя праблемы

На вяселлі што заўгодна можа пайсці не так. Кожны проста абавязаны правесці ідэальны дзень, і гэта выклікае стрэс, што патэнцыйна можа прывесці да праблем. Вам важна захоўваць спакой, і вырашаць праблемы на месцы.

Немагчыма загадзя прадбачыць кожную дэталь таго, што можа пайсці не так. Але пры гэтым можна скласці спіс патэнцыйных праблем загадзя, каб пазбегнуць самага горшага.

Чаканнi

Спадзяемся, вы зафіксавалі чаканнi пары ў кантракце, і запланавалі розныя стадыі. Аднак калі вас папросяць сябры ці сваякі быць фатографам на іх вяселлі, будзьце рэалістычнымі ў тым, што вы можаце, і што ў вас атрымаецца, а што - не. Яны могуць сказаць, што будуць задаволеныя любымі здымкамі ад вас, але гэта зусім не значыць, што менавіта так і будзе.

Натхненне

Пара на пляжы

beachbeachbeach
Выява: Photodune

Напэўна, гэты здымак быў пастаўлены, аднак пара выглядае так, быццам яны сябе вядуць спантанна, расслаблена, і ім весела. Святло і кампазіцыя тут удала пастаўленыя, што стварае прыемны здымак на прыродзе.

Пацалунак

kisskisskiss
Выява: Photodune

Вы не памыліцеся з традыцыйным пацалункам, і здымак знізу дадае іроніі, таксама як асяроддзе і моцныя залатыя і цёмна-фіялетавыя паўтоны. Букет нявесты служыць яркім акцэнтам і прыцягвае погляд гледача да маладых.

Бестурботнасць

couplecouplecouple
Выява: Photodune

Цагляная сцяна і невялікі арнамент з птушкамі выдатна працуюць у якасці фону для гэтага здымка. Мне таксама падабаецца выраз на твары жаніха. Гэты здымак трохі плоскі, на мой погляд, але памяншэнне насычанасці адназначна дапамагае стварэнню класічнага настрою па-за часам.

Сілуэты

silhouettesilhouettesilhouette
Выява: Photodune

Няма неабходнасці фатаграфаваць пару традыцыйнымі спосабамі, каб дамагчыся ўзрушаючага здымка.

Зрабіце мантаж

montagemontagemontage
Выява: Photodune

Усе дробныя дэталі, якія вы захаваеце ў гэты дзень, могуць стаць часткай прыгожага мантажу, накшталт гэтага. Здымак гумкі ці кветак паасобку можа і не выглядаць так выразна, але ў спалучэнні з астатнімі яны распавядуць узрушаючую гісторыю. Таксама атрымаецца і добры друкаваны здымак. Сення ў модзе такія мантажы-сеткі.

Як падняць вясельныя фатаграфіі на больш высокі ўзровень

Як я згадвала раней, дзеянні і прысэты дапамогуць вам стварыць аднастайную тэму і стыль ўсёй калекцыі здымкаў. Яны таксама дапамогуць надаць фота разыначку, якой можа не хапаць па тых ці іншых прычынах. Я зрабіла здымак пары каля сцяны і ўжыла да яго адно з дзеянняў з камплекту Wedding Photoshop Actions.

Дзеянні там згрупаваныя ў Bases, The Wedding Day і Finish. Ёсць некалькі варыянтаў, і пласты з заліваннем, згрупаваныя ў асобную тэчку для кожнага.

action
Опцыі дзеянняў

Тут я ўжыла "Sunny" у спалучэнні з "Be There", Непразрыстасць злёгку зніжаная, каб змякчыць фота:

after actionafter actionafter action
Малюнак пасля прымянення дзеянняў

Дзеянні дадалі трохі сонечнага жоўтага, і гэты пласт асвяжае сцяну і змякчае жорсткія цені на твары жаніха. Гэтак жа накладзены пласт з блакітным заліваннем, дзякуючы чаму цёмныя тоны выглядаюць вінтажна і з'яўляецца матавы эфект - ён сёння вельмі папулярны.

Лепшыя парады для вясельнай фатаграфіі

  1. Аформіце поўную страхоўку і падпішыце кантракт.
  2. Складзіце праграму дня, каб ведаць, дзе і калі быць.
  3. Не забывайце здымаць дробныя дэталі.
  4. Будзьце прыязныя і ветлівыя, але настойлівыя, калі расстаўляеце людзей для здымкаў. Пачынайце з усёй групы гасцей і паступова выдаляйце людзей з групы.
  5. Паспрабуйце выкарыстоўваць дзеянні ці прысэты, каб зэканоміць сабе час і стварыць калекцыю фатаграфій у адной тэме.

Дадатковыя рэсурсы

Заключныя думкі

Вясельная фатаграфія - адназначна стрэсавы занятак, але чым больш вы ёй займаецеся, тым больш камфортна вам будзе пагрузіцца ў рытм гэтага дня, і вы будзеце ведаць, што вы прымеце правільныя рашэнні ў выпадку праблем.

Вам спатрэбяцца самыя істотныя рэчы ў камплекце, нават калі вы фатаграфуеце сяброўку бясплатна. Бярыце добры, хуткі аб'ектыў з зумам, а таксама панарамны - яны павінныя быць у вас абавязкова. Акрамя іх, спiдлайт дапаможа для здымкаў у цёмных месцах, напрыклад, увечары на празнестве.

Старанна рыхтуйцеся. Гаворачы аб групавых здымках, пачынайце з агульнай групы да таго, як яны разбягуцца.

Затым адпусціце ўсіх і пакіньце толькі самых важных дзеючых асоб і фатаграфуйце малымі групамі. Час паміж ЗАГС і святкаваннем - добры момант зрабіць здымкі маладых. Скарыстайцеся аб'ектывам з зумам для праўдзівых здымкаў гэтага дня ў стылі фота-рэпартажу, а макра-аб'ектывам - для фатаграфіі ўсіх дэталяў буйным планам.

Не забывайце клапаціцца пра сябе. Піце ваду, абавязкова паешце. Калі нешта пойдзе не так, захоўвайце спакой і падумайце пра рашэнне магчымых праблем. Захоўвайце копіі здымкаў максімальна часта, а таксама прыгатуйце запасныя камеры, акумулятар і карту памяці.

Калі надыдзе час пост-апрацоўкі, падумайце пра адзіны стыль, каб ўсё выглядала цэласна і аднастайна ў складзе адной калекцыі. Прысэты дапамогуць вам, а таксама зэканомяць час.

Увогуле, атрымлівайце задавальненне ад гэтага дня. Ён можа быць бразгатлівым і вымотлiвым, але будзем спадзявацца, як толькі вы пакажаце здымкі кліентам, яны будуць так рады, што ўвесь ваш стрэс выпарыцца.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.