Unlimited After Effects and Premiere Pro templates, stock video, royalty free music tracks & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Photo & Video
  2. History

Гісторыя фатаграфіі. Частка 3: Пераходзім да лічбавага фармату

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Да нядаўняга часу фатаграфія была не такім простым хобі: фатографу трэба было ўмець кіраваць камерай, некалькімі аб'ектывамі, ручным фокусам і складанымі наладамі. Але ўсё стала значна прасцей пасля з'яўлення лічбавай фатаграфіі.

Зараз, пасля першай і другой частцы нашай серыі артыкулаў, мы вернемся на крок назад і паглядзім, як лічбавая форма нашага любімага віду мастацтва стала тым, чым з'яўляецца сёння. Ад моманту вынаходкі лічбавага сэнсара да з'яўлення Photoshop!


Эра лічбавай фатаграфіі

Гісторыя вынаходкі

17 кастрычніка 1969 года Джордж Сміт і Уілард Бойл вырабiлі ў кампаніі Bell Labs прыбор з зарадавай сувяззю (ПЗС, англ. CCD).  У 1970 годзе вынаходнікі ўбудавалі CCD унутр першай у свеце відэакамеры. Да 1975 года якасці малюнкаў такой камеры хапала для трансляцыі тэлебачання.

digital photography history

У 1981 году карпарацыя Sony выпусціла першы прататып лічбавай камеры - Mavica. У ёй выкарыстоўвалася два CCD-чыпа, з дапамогай якіх выявы запісваліся на гнуткі дыск у выглядзе магнітных імпульсаў. На дыску магло захоўвацца каля 25 малюнкаў. Тым не менш, Mavica не зьяўлялася лічбавай камерай у поўным сэнсе гэтага слова. Гэта была відэакамера, якая стварала нерухомыя відэакадры. І ўсё ж, з яе пачалася лічбавая рэвалюцыя.

digital photography history

На працягу некаторага часу кампанія Kodak працавала над тым, каб у корані змяніць прынцып працы камер. У 1986 году навукоўцы ў Kodak вынайшлі першы ў свеце мегапіксэльны сэнсар, а затым ў 1987 годзе выпусцілі 7 прыбораў для запісу, захоўвання, апрацоўкі, пераносу і друку нерухомых электронных відэакадраў.

У 1991 годзе была распрацаваная першая лічбавая камера для фотажурналістаў. У пачатку 1988 года, калі Fuji прадставіла лічбавую камеру першага пакалення DS-1P з сэнсарамi CMOS, папулярнасць плёнкавых камер ужо пачала падаць. У 1994 годзе была выпушчаная першая камера масавай вытворчасці, якую можна было падключыць да кампутара з дапамогай кабеля - Apple QuickTake.

Сёння, праз 40 гадоў пасля вынаходства ПЗС-матрыцы, існуюць мільёны камер - ад DSLR да камеры на вашым мабільным тэлефоне. Сёння тэхналогіі пастаянна мяняюцца, і ўсё гэтак жа граюць велізарную ролю ў фатаграфіі.

Як гэта працуе - тэхналогія

Адзіная рэч, якая адрознівае плёнкавую камеру ад лічбавай, - то, як захоўваецца святло, якое паступае праз аб'ектыў камеры. Традыцыйная камера пераносіць і захоўвае святло на плёнку, у той час як у лічбавай камеры выкарыстоўваецца паўправадніковая прылада, якая запісвае святло ў электронным выглядзе ў бітах і байтах з дапамогай піксельнай сеткі.  Затым кампутар (няхай гэта будзе Mac або ўбудаваны ў камеру працэсар) распазнае гэтыя байты і адлюстроўвае ўсё, што было запісана. 

Яшчэ адна цікавая асаблівасць лічбавай камеры ў тым, як запісваецца святло. Лічбавая камера не "бачыць" колер, толькі інтэнсіўнасць святла.  Каб захаваць колер, большасць сэнсараў выкарыстоўваюць сістэму фільтраў, успрымаючы свет у выглядзе трох першасных колераў - чырвонага, зялёнага і сіняга. Пасля таго як гэтыя каналы адфільтраваныя і захаваныя, усе тры аб'ядноўваюцца і ствараюць поўны спектр колераў.

Больш прасунутыя камеры выкарыстоўваюць тры розныя сэнсары для запісу кожнага колеру. Для гэтага выкарыстоўваецца падзельнік прамяня. Ён літаральна падзяляе прамень святла на розныя сэнсары ў адзін і той жа час, а затым тры выявы аб'ядноўваюцца ў адну.  У больш танных камерах выкарыстоўваецца метад кручэння сэнсара, калі чырвоны, зялёны і сіні фільтры круцяцца па меры таго, як камера робіць 3 здымка для кожнага фільтра.

digital photography history

Тым не менш, пры самым танным спосабе каляровы фільтр у лічбавай камеры запісваецца па-над фатаграфіяй. Па сутнасці, колер кожнага пікселя проста адгадваецца (хоць і даволі дакладна).

Фільтр самага шырокага выкарыстання - фільтр Байера, у якiм чаргуюцца шэрагі чырвоных і зялёных пікселяў з радамі сініх і зялёных пікселяў. У выніку атрымліваецца 50% зялёных пікселяў і па 25% - чырвоных і сініх.  Гэта няроўнасць - следства таго, што чалавечае вока мае розную адчувальнасць у адносінах да кожнага з трох першасных колераў (і таму зялёны патрэбны, каб стварыць праўдзівы для нашых вачэй колер).

digital photography history

Гэты метад таннейшы за фільтраванне падзельніка прамяня або кручэнне фільтра. Таксама ён займае менш месца на дыску, што дазваляе зрабіць камеру меншага памеру і больш мабільнай.  Пасля таго, як вы зрабілі здымак, працэсар камеры запісвае яго па алгарытму дэмазаiкiзацыi (англ. Demosaicing).

Яшчэ адно цікавае і, прызнацца, дзіўнае вынаходніцтва ў лічбавай камеры - гэта сістэма аўтафокусу. Існуе два выгляду сістэмы аўтафокусу: больш танны "актыўны" аўтафокус і даражэйшы "пасіўны" аўтафокус.

Пры актыўным аўтафокусе камера пасылае інфрачырвоныя сігналы, якія вяртаюцца, як толькі адаб'юцца ад прадмета.  Затым атрыманы сігнал распазнаецца камерай, і аб'ектыў наладжваецца. Адно з пераваг гэтай сістэмы - яна выдатна працуе ў цемры, і дзякуючы ёй здымаць з выбліскам становіцца значна прасцей.  Але ёсць і недахопы: чорныя аб'екты могуць паглынаць сігнал, а перашкоды паміж прадметам і камерай могуць перашкаджаць факусоўцы.

Сёння ў лічбавых SLR-камерах выкарыстоўваецца пасіўны аўтафокус, пры якім сістэма аналізуе малюнак, апрацоўваючы паласу пікселяў, і ў выніку настройвае аб'ектыў.  Адзіны недахоп гэтай сістэмы - для факусоўкі ёй неабходнае святло і кантраст. Гэта значыць, што камера не зможа зрабіць здымак у цемры належным чынам (адсюль неабходнасць выкарыстоўваць у некаторых выпадках "AF-Assist").

Уплыў на сферу фатаграфіі

З'яўленне лічбавай фатаграфіі зрабіла эфект бомбы, якая выбухнула. Неверагодная колькасць людзей змагло далучыцца да мастацтва фатаграфіі, не маючы больш неабходнасці ў атрыманні вялізнага шэрагу навыкаў.  Фатаграфія для многіх стала хобі з-за той прастаты, з якой можна было фатаграфаваць, калі ў сям'і мелася хоць бы адна камера. Сёння кожны дзень па ўсім свеце з'яўляюцца мільярды здымкаў.


Графічныя рэдактары

У 1987 годзе, прыкладна ў той час, калі пачалі з'яўляцца лічбавыя камеры, студэнт дактарату ва Універсітэце штата Мічыган пачаў распрацоўваць праграму, якая магла б адлюстроўваць выявы ў адценнях шэрага на чорна-белым экране.  Студэнта клікалі Томас Нолл. Яго брат Джон звярнуў увагу на гэтую праграму і параіў ператварыць яе ў праграму па апрацоўцы малюнкаў.

На працягу 6 месяцаў яны абодва працавалі над праграмай, якая была перайменаваная ў ImagePro.  Па завяршэнні працы над ёй Томас дамовіўся з адным з вытворцаў сканараў пра распаўсюд копій праграмы (якая да таго часу была пераназваная ў Photoshop) разам са сканарамі. Было прададзена каля 200 копій.

У той час Джон Нолл ездзіў у Сіліконавую даліну паказаць свой прадукт інжынерам Apple і Adobe. Абедзве дэманстрацыі мелі поспех, і ў выніку ў 1988 годзе кампанія Adobe набыла ліцэнзію на распаўсюд Photoshop. Праз два гады была выпушчаная версія Photoshop 1.0 для Macintosh.

Гэтая праграма зрабіла небывалы эфект на вобласць фатаграфіі. Цяпер апрацоўваць фатаграфіі стала лягчэй, на рэдагаванне сыходзіла менш часу, і вынік атрымліваўся лепш.  У выніку з'явілася цэлая супольнасць з прафесіяналаў і аматараў гэтай праграмы, якія цяпер маглі ствараць і паляпшаць малюнкi на сваім персанальным кампутары.

Сёння рынак графічных рэдактараў працягвае расці, такія буйныя кампаніі, як Adobe і Corel канкуруюць з невялікімі незалежнымі кампаніямі, якія прапануюць пакупнікам праграмы для рэдагавання фатаграфій па разумнай цане.  Такія кампаніі спецыялізуюцца на больш простых праграмах, напрыклад, толькі для карэкцыі колеру. Непрафесіяналы аддаюць перавагу ім з-за меншага памеру і больш нізкай цаны.


Уплыў на сусветную павуціну

Анлайн-супольнасці

З ростам па ўсім свеце лічбы фатографаў-аматараў пачалі з'яўляцца анлайн-супольнасці фатографаў, у якіх можна было паказаць свае фатаграфіі і атрымаць пра іх водгукі. У выніку з'явіліся такія сайты, як Flickr, дзе можна як падзяліцца сваімі здымкамі, так і натхніцца чужымі.

Flickr быў распрацаваны канадскай кампаніяй Ludicorp і быў запушчаны ў 2004 годзе. У самым пачатку ён больш выкарыстоўваўся для таго, каб дзяліцца здымкамі з чата FlickrLive.  Тым не менш, сайт ператварыўся ў месца, куды карыстальнікі загружалі свае фатаграфіі, дзяліліся імі і пакідалі каментары. У нейкі момант каманда Flickr адмовілася ад чата.

Асноўная сутнасць анлайн-супольнасцяў у тым, што не ва ўсіх ёсць магчымасць і грошы, каб выстаўляць свае працы, каб людзі з усяго свету маглі іх убачыць. Фатаграфія стала больш нязмушанай, людзі пачалі рабіць больш асабістых здымкаў, чым камерцыйных, і разрыў паміж гэтымі двума сферамі павялічыўся.

А вы ведалі? Цікава, што Flickr быў распрацаваны з дапамогай тых жа інструментаў, што выкарыстоўваліся для стварэння анлайн-гульні з мноствам гульцоў, якая называлася "Game Neverending" і якая знікла ў 2004г.

Стокавая фатаграфія

Стокавая фатаграфія, якая прапануе ліцэнзійныя здымкі пад канкрэтныя патрэбы, сёння ператварылася ў буйны рынак для прафесіяналаў і аматараў. У 1880-х гадах газеты і часопісы рабiлі фатаграфіі з дапамогай паўтонавага друкарскага станка.  Першыя газетныя здымкі рабiліся штатнымі фатографамі, але потым гэтым сталі займацца агенцтвы, якія аддавалі заказы пазаштатным фатографам.

Па меры росту гэтай сферы сталі з'яўляцца першыя агенцтвы стокавай фатаграфіі. Адно з першых было адкрыта ў 1920 годзе Армстронгам Робертсам і сёння вядомае як Robert Stock.  У апошнія гады гэты рынак пачаў хутка разрастацца, і сёння ў нас ёсць шырокі выбар стокавых фатаграфій.

Адна з ключавых падзей для агенцтваў стокавой фатаграфіі і пазаштатных фатографаў - пераход буйных агенцтваў у анлайн.  У пачатку 2000-х з'явіліся тры найбуйнейшыя кампаніі на рынку: Getty Images, Corbis і JupiterImages. За імі ў анлайн перайшлі і кампаніі паменш.  Усё гэта мела вялікае значэнне, паколькі ў невялікіх кампаній і асобных людзей з'явіўся доступ да шырокага шэрагу стокавых фатаграфій. Іх было прасцей дастаць, таму пакупнікоў станавілася больш, а прыбытак - вышэй.

У 2001 годзе Google прадставіла сваю сістэму пошуку малюнкаў, і цяпер любы чалавек з любога пункту ў свеце мог знайсці неабходную фатаграфію. Да гэтага гэта было не так лёгка, трэба было ведаць, дзе шукаць.

З-за доступу да інтэрнэту і прастаты пошуку малюнкаў у невялікіх стокавых агенцтваў з'явіўся больш шырокі шэраг пакупнікоў па ўсім свеце. Гэтыя кампаніі прыцягвалі пакупнікоў больш нізкім коштам (часам да іх пераходзілі нават буйныя прадпрыемствы, якія да гэтага працавалі з топавымі стокавым агенцтвамі), даючы прафесіяналам і аматарам цалкам новую магчымасць заробку.

Бо танней купіць адну фатаграфію і тады, калі яна неабходная, газеты і часопісы (асабліва больш дробныя) аддавалі перавагу гэтаму падыходу найму штатнага фатографа.  Сёння анлайн-рынак стокавай фатаграфіі вырас як ніколі. Простыя людзі купляюць на фотабанках патрэбныя для сваіх праектаў здымкі.


Асобы

Сёння па ўсім свеце ёсць тысячы фатографаў, якія заслугоўваюць увагі, і з іх складана вылучыць аднаго-двух. Буйныя імёны з'яўляюцца і знікаюць, але мы засяродзімся на самых характэрных.

Кэрал Газі

digital photography history

Кэрал Газі нарадзілася ў 1956 годзе. Гэта фатограф, які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію тройчы. Яна стала першай жанчынай, атрымаўшай у 1990г. ўзнагароды і званні Фатографа года для газет.  Кэрал найбольш вядомая сваімі неверагодна магутнымі працамі для Washington Post.

Газі была прызнана цудоўным фотакарэспандэнтам за ўменне распавесці гісторыю з дапамогай адной фатаграфіі. Стыль яе работ паўтараецца па ўсім свеце.  Кэрал часта выкарыстоўвае чорна-белыя фільтры, каб узмацніць эфект фатаграфіі. Яна аддае перавагу паказваць свет такім, якi ён ёсць, праз фатаграфіі, якія здаюцца спакойнымі і шакавальнымі адначасова.

digital photography history
digital photography history
digital photography history
digital photography history

Юрген Тэлер 

digital photography history

Юрген Тэлер - нямецкі фэшн-фатограф - нарадзіўся ў 1964г. і стаў адным з самых яскравых пост-мадэрнісцкіх фатографаў. Ён робіць сучасныя фатаграфіі, малюючы супярэчлівыя прадметы і вобразы. Яго стыль выглядае сырым і пераэкспанаваным.

За апошнія 10 гадоў Юрген прапрацаваў з многімі часопісамі моды, уключаючы Vogue і The Face. Яго працы выстаўляліся па ўсім свеце і сталі вядомыя з-за яго здольнасці захаваць свет такім, які ён ёсць сёння, у 21 стагоддзі.

digital photography history
digital photography history
digital photography history
digital photography history
digital photography history

Кевін Картэр

digital photography history

Кевін Картэр быў знакамітым паўднёваафрыканскім ваенным фатографам. Ён нарадзіўся ў 1960г. і пачаў з фатаграфій жорсткай барацьбы і канфліктаў у Паўднёвай Афрыцы.  Хоць ён стаў шырока вядомы пасля яго знакамітага здымка ахвяры голаду ў Судане. На гэтай фатаграфіі маленькая дзяўчынка спынілася перадыхнуць на шляху да цэнтра кармлення, у той час як непадалёк ад яе прызямліўся сцярвятнік.

Картэр сказаў, што чакаў каля 20 хвілін, каб сцярвятнік расправіў свае крылы. Картэр зрабіў жаданы здымак і прагнаў сцярвятніка.  Пасля таго як здымак быў надрукаваны, New York Times выпусціла нататку рэдактара, у якой гаварылася, што ў дзяўчынкі хапала сіл сысці ад драпежніка. Вядома, на Картэра абрынуўся шквал крытыкі за тое, што ён не дапамог дзіцяці.

За гэты здымак Картэр атрымаў у 1994г. Пулітцэраўскую прэмію ў галіне мастацкай фатаграфіі. Ён напісаў сваім бацькам: "Клянуся, мне апладзіравалі, як нікому, мне карціць паказаць вам свой трафей. Ён мне даражэй за ўсё, гэта найвышэйшае прызнанне маіх работ, якое я толькі мог атрымаць."

27 ліпеня 1994г. Картэр наклаў на сябе рукі. У перадсмяротнай запісцы ён напісаў: "Я ў дэпрэсіі... без тэлефона... у мяне няма грошай на арэнду жылля... няма грошай на дзіцяцi... я ў абавязках... грошы!!!... Мяне пераследуюць жывыя вобразы забітых і целаў, і лютасьці, і болю... галодных або параненых дзяцей, ваяўнічых вар'ятаў, часцяком паліцэйскіх і катаў... "

digital photography history
digital photography history
digital photography history
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.