Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Fashion
Photography

Ліндсэй Адлер: змяняючы мяжу паміж модай і выяўленчым мастацтвам 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Women Making It Happen In Photo and Video.
Women in Photography: a Story Still Being Written
Myriam Abdelaziz: Passion, Presence, and Creative Adaptation

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Нататка рэдактара: У нашым артыкуле да Міжнароднага жаночага дня мы назіраем уклад жанчын у фатаграфію і тое, як яны мянялі яе форму для сваіх асабістых мэтаў. Натхнёныя згаданымі намі жанчынамі, мы працягваем тэму Міжнароднага жаночага дня ў артыкуле 2015 года, а яшчэ праз год мы распаведзем пра жанчын, якія ў цяперашні час імкнуцца атрымаць поспех у сферы фатаграфіі і відэа.

Першай будзе фатограф, згаданая ў першым артыкуле: Ліндсэй Адлер. Будучы партрэтным і модным фатографам з Нью-Ёрка, Ліндсэй Адлер пракладае свой уласны шлях у якасці паспяховага моднага фатографа і запатрабаванай выкладчыцы мастацтва фатаграфіі.

Lindsay Adler headshot
Ліндсэй Адлер 

Размова з партрэтным і модным фатографам Ліндсэй Адлер зараджае энергіяй. Ліндсэй - захоплены, засяроджаны і разумны чалавек, энергія так і пырскае з яе падчас размовы. Яна ведае, куды накіроўваецца, яна ў курсе змяненняў і зрухаў у сваёй прафесіі, і яна рашучая ў дасягненні сваіх мэтаў.

Ліндсэй прыйшла ў фатаграфію дзіцём. Яе мама і бабуля таксама былі фатографамі. Хоць ні адна з іх не ўспрымала фатаграфію як прафесію, яны ўвесь час фатаграфавалі. У дзяцінстве Ліндсэй з фотаапаратам гуляла у "смяцяр ідзе на паляванне" на сямейнай ферме, робячы фатаграфіі грыбоў, кароў, раслін і ўсяго, што было ў спісе.

У 13 гадоў Ліндсэй прадала сваю першую фатаграфію. Гэта была фатаграфія з адпачынку, якую кампанія па вытворчасці календароў купіла за 150 даляраў. Яе рэакцыя пасля продажу была, магчыма, наіўнай: "Міла. Фатаграфія. На ёй можна зарабляць!" Ліндсэй смяецца над сваёй верай у тое, што яна магла б стаць багатым фатографам, але зусім ясна, што гэты вопыт заахвоціў яе ўспрымаць фатаграфію ў якасці прафесіі.

У гэтым яе падтрымлівала яе маці. Яны разам наведвалі дзённыя семінары, навучальныя курсы і майстар-класы. Ліндсэй фатаграфавала сваіх стрыечных братоў і сясцёр, іх сяброў і ўсіх, хто хацеў атрымаць свой партрэт. Ліндсэй смяецца: "Калі хочаш быць прафесійным фатографам у маленькім гарадку, займайся партрэтамі." Так, у 15 гадоў, з дапамогай сваёй маці, Ліндсэй сабрала і падала неабходныя дакументы на адкрыццё бізнесу ў фатаграфіі.

Duality Photography by Lindsay Adler
Дваістасць, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Поспех - гэта упартая праца 

Ліндсэй не вундэркінд і не шчаслівіца, яна, хутчэй, старанная і дасканалая. Таксама Ліндсэй спяшаецца прызнаць важнасць падтрымкі бацькоў, асабліва сваёй маці. "Яны ніколі не прымушалі мяне знайсці "нармальную" працу. Яны заўсёды падтрымлівалі мяне ў фатаграфіі. Мая мама прытрымлівалася думкі, што, знайшоўшы тое, што табе падабаецца, трэба гэтым займацца. Я так і зрабіла."

Калі надышоў час паступлення ў каледж, у Ліндсэй ўжо была трывалая база ў асновах фатаграфіі і яна дакладна ведала, што хоча пабудаваць на гэтым сваю кар'еру. Тым не менш, Ліндсэй не хацела падпісвацца на што-небудзь, не абдумаўшы і не даведаўшыся пра гэта як трэба. Таму да паступлення ў каледж яна паразмаўляла з "кожным фатографам, які быў згодны яе выслухаць". Атрымаўшы добрую акадэмічную адукацыю, Ліндсэй цікавілася, колькі намаганняў варта было б прысвяціць адукацыі ў каледжы і дзе і як трэба атрымліваць мастацкую адукацыю. Параду, якую яна атрымлівала ад фатографаў, была нязменная: не ідзі ў школу фатаграфіі, ідзі ў школу бізнесу. Фатографы раілі, што, нават быўшы пасрэдным фатографам, але маючы добры нюх у бізнесе, усё яшчэ можна дасягнуць поспеху. І наадварот, яна магла б быць зорным фатографам, але, нічога не разумеючы ў бізнесе, яна пацерпіць няўдачу. Так, Ліндсэй вырашыла атрымаць дыплом і ў фатаграфіі, і ў бізнесе, і - для роўнага ліку - ў паліталогіі.

Enchanted Forest Photography by Lindsay Adler
Зачараваны лес, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

"Мае раннія работы не былі добрыя, - прызнаецца Ліндсэй. - Людзі думаюць, што я паспяховая ў моднай фатаграфіі, таму што я з Нью-Ёрку. Але я не адсюль. Я вырасла ў сельскай мясцовасці, дзе нават не было гандлёвага цэнтра. Трэба пачынаць з малога і рабіць адзін крок за раз. І працягваць ісці."

Тое, як Ліндсэй па-майстэрску валодае метадамі асвятлення, - прыклад яе філасофіі. Яна вядомая сваім асвятленнем, асабліва тым, як яна ўмее асвятляць скуру, і сваім больш нядаўнім уменнем выкарыстоўваць святло, каб ажывіць валасы. Яе навык, як і многае іншае ў яе жыцці, - вынік вучэння і стараннасці. Яна асвоіла свае метады асвятлення, вывучаючы працы Альберта Ўотсана і спрабуючы рабіць яго эфекты. У свой апошні год у каледжы Ліндсэй заказвала каля 20 гадзін у студыі ў тыдзень. Яна залучалі кожнага, хто згаджаўся пазіраваць для яе ў абмен на фатаграфіі, і выкарыстоўвала час у студыі, каб практыкаваць на мадэлях тэхнікі, запазычаныя ёю з работ Ўотсана. Паміж сесіямі ў студыі яна вывучала свае фатаграфіі, параўноўваючы свае здымкі са здымкамі Ўотсана. Яна вызначала падобныя і розныя рысы і заўважала, як яна палепшыць сваю тэхніку ў наступны раз.

Hair 13 Photography by Lindsay Adler
Валасы 13, фатаграфія Ліндсэй Адлер

Калі я спытала Ліндсэй, з якімі перашкодамі яна сутыкалася як жанчына ў фатаграфіі, яна паспяшалася ўказаць на складанасці пасля выпуску з каледжа, пры запуску сваёй кар'еры ў моднай фатаграфіі. Яна лічыць, што ў свеце моды дамінуюць мужчыны, што гэта нязменны цыкл мужчынскага дамінавання. Дарога ў модную фатаграфію ляжыць праз тое, каб нейкі час працаваць асістэнтам фатографа, але фатографы хочуць, каб асістэнтамі былі мужчыны. Прычына ў тым, што мужчыны могуць пераносіць цяжкае абсталяванне і працаваць больш гадзін. Жанчыны, як чакаецца, ня здольныя насіць і рухаць фатаграфічнае абсталяванне, хоць гэта істотны навык асістэнта фатографа. Таму ўстояныя мужчыны-фатографы моды наймаюць мужчын-асістэнтаў, якія самі становяцца устоянымі мужчынамі-фатографамі моды, наймаючымі асістэнтаў. І ўсё ж, Ліндсэй прарвалася праз гэтыя перашкоды, здымак за здымкам робячы стаўку ў гэтай сферы на якасць і сваё бачанне.

Бачанне і модная фатаграфія 

Для Ліндсэй бачанне асабліва важна. Яна старанна працуе, каб усведамляць і заставацца вернай свайму бачанню і ідэям. Яна павінна кантраляваць у фатаграфіі ўсё. Яна выкарыстоўвае форму як графічны элемент. Чалавек становіцца абстрактным, а выгібы становяцца кампазіцыяй. Кампазіцыя і рух маюць сэнс. Калі можна ўбачыць пастаноўку, для Ліндсэй гэта правал. У выніку атрымліваюцца чыстыя, яркія графічныя элементы, якія слізгаюць скрозь рэкламны шум.

Royal Blue Photography by Lindsay Adler
Каралеўскі сіні, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Дзяліцца прыгажосцю 

Калі я папрасіла Ліндсэй даць каментар з нагоды супярэчнасцяў наконт вобразу цела ў модзе, яна заўважыла, што гэтыя размовы больш вядуцца ў сетцы, чым у яе непасрэдным свеце. Няхай гэта будзе канстытуцыя цела, знешні выгляд, дызайн адзення ці нешта яшчэ - яна бачыць прыгажосць ва ўсім. "Мы ўсе заўважаем памер і колер. Пытанне ў тым, ці бачым мы прыгажосць у кожным з іх. Я бачу і стараюся падзяліцца гэтым. Заўсёды ёсць нейкая вельмі прыгожая дэталь. Гэта можа быць не чалавек увогуле, а яго постаць, валасы, скура ці яе колер, форма ці тэкстура."

Dark Orchid Photography by Lindsay Adler
Чорная архідэя, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Матывуючыя выявы 

Сярэднестатыстычны чалавек сёння бачыць каля 5000 і больш "матывуючых выяў" у дзень. Гэта не простыя выявы, яны нацэлены на тое, каб прыцягнуць увагу гледача і пераканаць яго дзейнічаць. Модным фатографам трэба зрабіць так, каб іх работы вылучаліся ў гэтым моры фотаздымкаў, прымушаючы гледача зірнуць двойчы. Ліндсэй заўважае, што, хаця некаторыя брэнды выкарыстоўваюць занадта сэксуальныя фатаграфіі, каб прыцягнуць увагу гледача, з’явіўся трэнд на фатаграфіі як прадмет мастацтва, а не проста камерцыйныя здымкі. Сапраўды, некаторыя модныя часопісы цяпер шукаюць для сваіх здымкаў фотамастакоў, а не модных фатографаў. Мастацкія, жывапісныя фатаграфіі даюць вачам гледача магчымасць спыніцца і адпачыць. Гэтыя здымкі дораць свет у сумесі візуальнага шуму, які крычыць на гледачоў. Гледачам больш можа быць не зразумела, ці прызначаны здымак для галерэі або для публікацыі ў модным часопісе.

Golden Goddess 24 Photography by Lindsay Adler
Залатая багіня 24, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Мастацтва і камерцыя 

У моднай фатаграфіі Ліндсэй прыцягвае магчымасць увасобіць сваё бачанне ў рэальнасць. Яна пачынала як партрэтны фатограф і атрымлівала задавальненне, паказваючы людзей у самым лепшым святле, але мода дала ёй магчымасць сцерці адрозненне паміж выяўленчым мастацтвам і камерцыйнай работай. Прадукт - выніковая фатаграфія - усё яшчэ можа мець пэўныя мэты і канкрэтную аўдыторыю, але бачанне і інтэрпрэтацыя фатографа ўплываюць на вынік. Модны фотаздымак таксама залежыць ад творчага супрацоўніцтва з іншымі, ад стварэння агульнага бачання з дызайнерамі адзення, візажыстамі, пастаноўшчыкамі і цырульнікамі. Ліндсэй гэтае супрацоўніцтва натхняе і напаўняе.

Red Dragon Photography by Lindsay Adler
Чырвоны цмок, фатаграфія Ліндсэй Адлер  

Асабістыя праекты 

Акрамя камерцыйных работ, Ліндсэй стварае магчымасці для поўнага асабістага самавыяўлення ў асабістых праектах. У яе ў любы час ёсць адзін ці два бягучых асабістых праекта, і яна стараецца выкарыстоўваць пустэчы ў камерцыйным раскладзе для сваіх асабістых работ. У цяперашні час Ліндсэй распрацоўвае два асабістых праекта.

"Цела прыгожа" - гэта даследаванне разнастайных чалавечых фігур. Натхніўшыся серыяй аголеных здымкаў Ірвінга Пэна і ведаючы, што ў асноўным яна здымае мадэляў - аднолькавыя тыпы фігур, - Ліндсэй вырашыла наўмысна пашырыць свае навыкі, здымаючы людзей з фігурамі, далёкімі ад мадэльных. Яна атрымлівае задавальненне, знаходзячы прыгажосць у лініях, зморшчынах скуры і руху.

Другі праект Ліндсэй, "Чырвоны", уяўляе насычаны колер у якасці элемента яе стылю ў фатаграфіі. Ахопліваючы яе любімы колер, праект выкарыстоўвае чырвоны, каб патрабаваць увагі і прыкоўваць погляд. Пагаварыўшы з Ліндсэй, я бачу, што яе праект "Чырвоны" - гэта таксама выраз яе асобы. Фатаграфіі ў гэтай серыі вібруюць з той жа энергіяй, што і праекты Ліндсэй.

Red 19308 Photography by Lindsay Adler
Чырвоны 19308, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Выкладанне 

Яшчэ адзін запал Ліндсэй - навучанне фатаграфіі. Яна такая ж шчодрая ў навучанні, якая захопленая ў модзе. Яна згадвае, як студэнткай наведвала майстар-класы і была расчараваная, таму што выкладчыкі хацелі слухаць толькі сябе: "Я плаціла за курсы, але яны нічому мяне не навучылі! Яны проста паказвалі мне свае фатаграфіі." Яна была і застаецца перапоўнена рашучасці даваць студэнтам карысныя навыкі, якія яны могуць ужыць у сваіх фотаздымках.

Ліндсэй робіць вялікі ўклад у адукацыю. Умелая пісьменніца і фатограф, Ліндсэй апублікавала некалькі кіраўніцтваў па пазіраванні, сацыяльных сетках у фатаграфіі, складанні партфоліо і асвятленні. Ліндсэй вядомая ў сваёй сферы майстэрствам студыйнага асвятлення, і яе кнігі па асвятленні зразумелыя і практычныя. "Здымка пры дрэнным асвятленні" дапамагае фатографам мець справу з рэальнымі сітуацыямі непажаданага святла. Яе апошнюю электронную кнігу, "Кіраўніцтва па студыйным асвятленні", сама Ліндсэй апісвае як кулінарную кнігу рэцэптаў асвятлення.

Creative 52 Book Cover by Lindsay Adler

Ліндсэй таксама выкладае фатаграфію і "Photoshop" праз CreativeLive і падарожнічае для майстар-класаў на месцах. Цяпер у гэтай сферы быць жанчынай - перавага. Да нядаўняга часу існавала толькі трохі жанчын-выкладчыкаў фатаграфіі. Як заўважыла Ліндсэй, па кантрасце з мужчынскім дамінаваннем у моднай фатаграфіі, жанчыны пераважаюць сярод удзельнікаў фатаграфічных канферэнцый і майстар-класаў. На яе нядаўнім майстар-класе ў Дубаі пераважалі жанчыны-фатографы з краін Сярэдняга Усходу, якія шукаюць магчымасці вучыцца. Яна мяркуе, што многіх жанчын партрэтная фатаграфія прыцягвае з-за іх жадання злучыцца з прадметам здымкі і падарыць партрэт, які прымусіць чалавека адчуваць сябе добрым, прыгожым і шчаслівым. "Гэта жанчыны, якія знаходзяць сувязь з жанчынамі," - яна сказала.

Queen of the Desert Photography by Lindsay Adler
Каралевы пустыні, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Ліндсэй сцвярджае, што здымкі ў спалучэнні з выкладаннем робяць яе лепш як фатографа. Выкладанне звязвае яе з яе ўласным творчым пачаткам. Падарожжы дзеля выкладання даюць ёй магчымасць атрымліваць новы вопыт і бачыць новыя тыпы прыгажосці. Яна таксама кажа, што "дапамагаць людзям упэўнена і хутка дасягаць іх мэтаў - бясконца прыемнае пачуццё". Не выбіраючы адно з двух, Ліндсэй займаецца і тым, і іншым. "Мне аднолькава падабаецца і выкладанне, і мода. Мой жыццёвы шлях ні на чый не павінен быць падобны." - заявіла Ліндсэй. "Я пракладваю свой уласны шлях, займаюся сваёй справай, і раблю і тое, і іншае." Ліндсэй можа ўраўнаважваць свой працоўны план, таму што насычаная пара ў выкладанні процілеглая насычанай пары ў модзе. Яна таксама глядзіць, як рэдакцыйная або кліенцкая праца можа быць карысная ў навучанні, і выкарыстоўвае перавагі 

Натхненне 

Калі я спытала Ліндсэй, хто яе натхняе, яна зноў хутка і шматзначна назвала сваю маці. Затым яна назвала яшчэ двух жанчын-фатографаў, вядомых ломкай традыцый і знаходжаннем паспяховых, унікальных стыляў. Як і многія жанчыны-фатографы да іх, абедзве гэтыя жанчыны былі эксперыментатарамі. Абедзве таксама ставілі на першае месца мастацтва, а не камерцыю.

Void Photography by Lindsay Adler
Пустата, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Ліліян Басман (1917-2012) была сучасніцай Ірвінга Пэна і здымала моду ў рашуча мужчынскім свеце. Басман адсоўвала межы і ламала стандарты моднай фатаграфіі, у працэсе ствараючы унікальны стыль, які з тых часоў не быў паўтораны.

Сара Мун (1941-) - фатограф з Францыі, народжаная Марыэль Адэнк, першапачаткова мадэль. Яна ўзяла імя Сары Мун, калі сышла з мадэляў і прысвяціла ўвесь свой час фатаграфіі. Мун найбольш вядомая тым, што яна устрымлівалася ад эратычнага і сэксуальнага падтэксту ў моднай фатаграфіі, замест гэтага развіваючы летуценны, пачуццёвы, незалежны стыль.

Ліндсэй таксама адзначыла сучаснага фатографа Сару Сільвер, якая ёй падабаецца. Сільвер - аўтарытэтны модны і бьюці-фатограф, вядомая сваім уменнем захоўваць грацыю ў руху. (Можаце прачытаць інтэрв'ю з Сарай Сільвер тут на Tuts+.)

Я таксама спытала Ліндсэй, за якой жанчынай у фатаграфіі варта назіраць. Яе выбар паў на Брук Шэйдан.

Брук Шэйдан (1987-) - фотамастак і канцэптуальны фатограф, вядомая сваімі тагасветнымі фотаздымкамі. Свае жывапісныя выявы, якія распавядаюць нейкую гісторыю, Шэйдан часта стварае з некалькіх фатаграфій. У многіх  Ліндсэй паважае шчырасць і шчодрасць Шэйдан. Яна адкрыта дзеліцца сваім творчым працэсам і дэманструе сваю слабасць. Як заўважае Ліндсэй, у выніку Шэйдан натхняе іншых адсоўваць свае межы і пашыраць свае творчыя магчымасці.

Luscious Red Photography by Lindsay Adler
Ліндсэй Адлер, фатаграфія Ліндсэй Адлер 

Словы на развітанне 

Да згортвання нашага інтэрв'ю я спытала Ліндсэй, што б я магла са здзіўленнем выявіць у яе сумцы для камеры. Яна пералічыла два прадмета. Першы - акрылавая сняжынка, якую яна выкарыстоўвае, каб ствараць святло для аб'ектыва на камеры. Другі - чырвоная памада. "Не мае значэння, як я сябе адчуваю, я заўсёды выглядаю больш прадстаўнічай і моднай з чырвонай памадай на вуснах."

Вось і ўсё пра чырвоную памаду, вочы Ліндсэй Адлер, якія заўважаюць прыгажосць, і яе імкненні дапамагаць іншым дасягаць мэтаў у фатаграфіі. У працягу гэтай серыі мы будзем у тым жа духу сустракаць розных творчых і таленавітых жанчын, якія прабілі сабе дарогу да поспеху ў сферы фатаграфіі і відэа.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.