Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Shooting
Photography

Памылкі, якіх лепш пазбягаць на фотаздымках з вандровак 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Travel Photography.
Tips for Traveling with Non-Photographers
Building a Location Database with Lightroom

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Падарожнічаючы ў далёкія краіны ці нават па сваёй уласнай краіне, можна цудоўна правесці час, і шмат хто хоча захаваць гэта з дапамогай камеры. Але большасці з нас знаёма тое страшнае пачуццё, калі сябар прапануе паглядзець фатаграфіі з яго паездкі. Часта альбом велізарны, а фатаграфіі толькі збольшага цікавыя, толькі калі вы самі не ездзілі з ім.

У гэтым артыкуле пералічана некалькі класічных памылак фатаграфій з падарожжаў. Я спадзяюся дапамагчы і вам, і іншым вырвацца з балота звычайных турыстычных фатаграфій і палепшыць якасць здымкаў, якія вы з радасцю будзеце паказваць сябрам і выкладваць у Інтэрнэт. 

Занадта цёмныя асобы 

Гэта распаўсюджаная, класічная праблема з камерамі. Вы стаіце са сваім сябрам/жонкай/сям'ёй/ партнёрам/знаёмым перад велізарным помнікам Х, таму што вы праехалі паўсвету і хочаце даказаць, што вы там былі з гэтымі выдатнымі людзьмі (пра злоўжыванні такімі тыпамі здымкаў пазней).

У іх прамяністая ўсмешка, якая павінна асвятліць увесь свет, таму што вы нарэшце ТУТ! Але што адбываецца з фатаграфіяй, калі помнік Х добра асветлены, а яны - не? Ці яшчэ горш, менавіта ў гэты момант сонца ўзыходзіць за імі, ці замест ватага помніку Х - акіян?

З-за розніцы ў асвятленні і сённяшніх абмежаванняў лічбавых камер, часта асобы атрымліваюцца занадта цёмнымі, асабліва пры заднім асвятленні. У камер паменш, "мыльніц", ёсць функцыя распазнання асоб, якая аўтаматычна карэктуе гэта, але пры здымцы з DSLR вам можа спатрэбіцца наладзіць камеру самому.

Што можна зрабіць: 

  • Кампенсаваць/зрушыць экспазіцыю ў бок агульнага перасвету сцэны, пакуль асобы не стануць святлей.
  • Выкарыстоўваць экспанометр і накіраваць яго прама на чалавека, якога фатаграфуюць.
  • Калі сонца свеціць прама з-за пляча, трохі змяніце пазіцыю. Асвятленне будзе лепш, калі вы накіруеце камеру крыху ніжэй на пляж, а не непасрэдна на заход сонца.
  • Калі вы досыць блізка, можна выкарыстоўваць запаўняючы выбліск, каб асвятліць асобы.
  • Калі нічога не працуе і прадмет нельга перамясціць, пераканайцеся, што твар досыць асветлены, пры гэтым неба або іншыя яркія аб'екты будуць перасветленыя. Добры прыклад - здымак ніжэй майго сябра Пэм, "Nerd's Eye View". На першай фатаграфіі камера выкарыстоўвае "патрэбную" экспазіцыю, пакідаючы яе твар прыцемненым, але, зрушыўшы настройкі экспазіцыі ў бок яе, статуі і знака Рэпід Сіці, я захаваў найбольш важныя дэталі сцэны.

Дрэнна абрэзаныя фатаграфіі, калі іншыя здымаюць вас 

Вы абсалютна правільна стаіце. У гэты раз ВЫ самі хочаце быць на фатаграфіі. Вы выбіраеце мінака, які, як здаецца, не ўцячэ з вашай камерай, і просіце яго сфатаграфаваць вас. Калі ён не можа знайсці кнопку спуску затвора, гэта можа быць першым папераджальным знакам, што вы, магчыма, не атрымаеце такі здымак, які сабе ўяўляеце.

У гэтым выпадку не марнуйце часу. У большасці мінакоў няшмат вопыту здымкі, асабліва калі справа тычыцца кадравання. Калі вы хочаце, каб фатаграфія з вамі і вашымі таварышамі-падарожнікамі на фоне помніка Х была правільна абрэзаная, зрабіце самі здымак для прыкладу, каб паказаць таму, хто будзе фатаграфаваць, як яго абрэзаць. Гэты прыклад зэканоміць ваш час, калі вы ўбачыце здымак навапаказанага фатографа, пытаючага: "Так добра?", таму што ён нават не ўяўляў, што дакладна вам трэба.

На прыкладзе ніжэй у мяне ўжо быў класічны фотаздымак Мачу Пікчу, і я хацеў зрабіць больш пацешную фатаграфію (глядзіце ніжэй: "Я і свет"). Я паказаў свайму гіду, як хачу абрэзаць кадр, каб уключыць горад і мяне, але не цалкам, і не страціць на фатаграфіі маю лепшую спробу зрабіць твар Дэрэка Зуландэра. Ён вельмі дакладна размясьціў і абрэзаў кадр.

Сумныя здымкі славутасцяў  

Д'ябал крыецца ў дэталях. Так выходзіць, што некаторыя самыя лепшыя фатаграфіі з вандровак крыюцца ў тых жа самых дэталях. Калі вы робіце фатаграфію буйных славутасцяў (Эйфелевай вежы, Статуі свабоды, Гранд-Каньёна, Ангкор-Вата і гэтак далей), рабіце здымак вялікім ва ўсіх сэнсах, адышоўшы назад і імкнучыся паказаць веліч і памер. Але не спыняйцеся на гэтым: нават такія фатаграфіі не заўсёды маюць добрае асвятленне (асабліва калі вы падарожнічаеце ў складзе тура).

Калі вы здымаеце Эйфелеву вежу на досвітку, фатаграфія атрымаецца сумнай і бясколернай. Вось некалькі варыянтаў таго, як зрабіць здымкі славутасцяў весялей: 

  • Падыдзіце бліжэй. Многія фатаграфіі можна палепшыць, проста падышоўшы бліжэй. Магчыма, аб'ект не змесціцца ў кадр цалкам, але гэта нармальна. Калі вы былі ў Парыжы і зрабілі цікавы здымак нітаў на Эйфелевай вежы, супрацьпастаўляючы іх мясцоваму вулічнаму гандляру, які прадае кветкі, такі здымак людзям спадабаецца значна больш, чым звычайны фотаздымак вежы цалкам.
  • Пачакайце, калі можаце, пакуль зменіцца святло. Залатыя або сінія гадзіны (да або пасля заходу/світання) могуць быць найлепшым часам для фатаграфій, асабліва калі вы здымаеце пабудовы з падсветкай, створаныя рукамі чалавека.
  • Наблізьце аб'екты ў аб'ектыве. Выберыце частку славутасці, якая прыцягвае вашу ўвагу. Магчыма, гэта тэкстура каменя ў Гранд-Каньёне або завіткі на арцы Тадж Махала. Пакажыце маленькія дэталі, якія не бачныя на шырокім здымку.
  • Дадайце трохі размыцця. Усталюйце больш доўгую вытрымку (добра пачынаць з 1/10 с), каб захаваць рух людзей і машын на здымку. Пераканайцеся, што камера не рухаецца, хай яна будзе, напрыклад, на штатыве.

Сумныя музейныя фатаграфіі 

Перш за ўсё трэба праверыць, ці дазволена фатаграфаваць у музеі. Акрамя гэтага, у большасці музеяў, дзе можна фатаграфаваць, нельга фатаграфаваць з выбліскам. Вам застаецца здымаць пры існуючым асвятленні і наладзіць баланс белага па тыпу святла ў музеі (было б нядрэнна да паездкі азнаёміцца з наладжваннем балансу белага на камеры ўручную). Вам спатрэбіцца веданне гэтых настроек, калі вы будзеце спрабаваць прайграць нюансы колераў розных мастацкіх работ. Асноўная прычына няўдалых музейных фатаграфій - бясколерныя здымкі з-за няправільнага балансу белага.

Наступны крок - ведаць сваё ISO. Часта асвятленне можа добра падыходзіць для агляду карцін, але не для здымкі. Хутчэй за ўсё, вам прыйдзецца павялічыць значэнне ISO і адкрыць дыяфрагму (выбраўшы найменшае значэнне з магчымых), каб выкарыстоўваць больш высокую хуткасць затвора і пазбегнуць трасяніны камеры.

І нарэшце, не забудзьцеся на шырокавугольныя здымкі музея і яго галерэй. Мы часта настолькі паглынутыя здымкай асобных работ, што забываем паказаць навакольнае становішча. Адыдзіце назад і зрабіце здымак агульнага плану з вугла або з уваходу, каб паказаць памер і афармленне прасторы. 

Непрыгожыя начныя здымкі 

Начная здымка бянтэжыць многіх. Такія здымкі могуць быць болей складанымі з-за недахопу святла. А існуючае святло звычайна не падыходзіць. Праверце, ці ёсць на вашай камеры рэжым начной здымкі. Ён звычайна пазначаецца горадам, зоркай або месяцам на плячы чалавека на першым плане. Гэта просты спосаб правільна экспанаваць свае фатаграфіі.

Праблема сумных начных фатаграфій у тым, што камера пераключае хуткасць затвора на 1/60 с, калі выкарыстоўваецца выбліск. Пры такіх настройках тускным агням горада не хапае часу для таго, каб выявіцца на фатаграфіі. Яны часта атрымліваюцца прыглушанымі або маркотнымі.

Пры рэжыме начной здымкі, нават з выбліскам, дыяфрагма даўжэй застаецца адкрытай. Гэта дазваляе досыць асвятліць як аб'екты на першым плане, так і больш цьмяны фон. Гэта найлепшы выхад.

Фатаграфіі "Я і свет" 

Мы ўсе робім іх. І нездарма. Усе гэтыя здымкі я называю "Я і свет". Гэта эмпірычны доказ таго, што вы там былі (на імгненне мы забудзем пра магчымасць прайграць гэты эфект у Photoshop) і стаялі на фоне славутасці Х. 

Каб рабіць такія фатаграфіі, трэба хадзіць пешшу, як гэта часта і робіцца. Звычайна такія фатаграфіі выглядаюць так: вы стаіце даволі нерухома, усміхаючыся "звычайнай" усмешкай і гледзячы ў камеру, знаходзячыся злёгку бліжэй да краю славутасці Х. Уявіце, што вы - гэта вашыя сябры, якія глядзяць гэтыя фатаграфіі пасля паездкі. Уявіце, як гэта - глядзець на вас, нерухома стаяўшага на фоне кожнага знака і помніка. Зараз вярніцеся да свайго першага здымку "Я і свет" з паездкі і ўсвядоміце, што ён не апошні. Падумайце наперад, як зрабіць іх весялей.

Не стойце ў стандартнай позе, страпяніцеся. Перш за ўсё, узаемадзейнічайце з славутасцю, калі гэта магчыма. Падайце ёй руку. Абапрыцеся на яе. Прыкіньцеся, што вы яе трымаеце. Выдурняйцеся і весялецеся. У другіх, зніміце яе пад іншым вуглом. Мы ўсе бачылі Эйфелеву вежу на адлегласці, але я бачыў толькі трохі здымкаў, дзе людзі прыхіналіся да яе апораў і глядзелі ўверх. Ключ ў тым, каб атрымліваць задавальненне і прымусіць іншых чакаць вашага наступнага здымка з серыі "Я і свет".

Не забывайце пра дэталі 

Глядзі! Ватыкан. Глядзі! Статуя Свабоды. Глядзі! Бэдленд. 

Так часта ў падарожжах мы стараемся здымаць манументальныя пабудовы. І гэта варта рабіць! Яны велічныя, прыгожыя і знакавыя, і іх трэба хваліць і ўключаць у свой хатні (або анлайн) фотаальбом.

У той жа час, не варта забываць пра дэталі, якія робяць паездку асаблівай. Гэта можа мець асаблівае значэнне толькі для вас (кветка, які ваш муж сарваў для вас у Рыме) або штосьці, што робіць месца ўнікальным (рознакаляровыя таксі ў Марока).

Праблема ў тым, што мы гэта робім спачатку. І ўсё здаецца ў навіну, захапляе і зачароўвае. Але за час паездкі рэчы губляюць свой бляск. Звычайна мы перанасычаемся. Я памятаю, як глядзеў на кучу яркіх рознакаляровых талерак у Маракешы і не рабіў амаль ніводнага здымка, таму што "Я ўжо бачыў ну стооолькі яркіх талерак на гэтым рынку!".

У мяне таксама ёсць фатаграфія з меню ў Непале, дзе мы робім заказ і аддаем яго кухару. Гэта прадмет, які я трымаў у руках дзясяткі раз і не зрабіў амаль ніводнай фатаграфіі такой свецкай, маленькай рэчы. Але я ўсміхаюся кожны раз, калі бачу гэты здымак, таму што ў нейкім сэнсе гэта меню было велізарнай часткай паездкі. 

Толькі патыліцы 

Гэта складанае пытанне, і я разумею, што большасць не захоча яго зразумець. Як часта вы вярталіся дадому, каб убачыць, што на большасці фатаграфій мясцовыя стаяць да вас патыліцай або ў людзей наогул адрэзаныя галовы ці ногі?

Вы не адзінотныя. Калі не казаць пра падарожнікаў-экстравертаў, якія залучаюць іншых сваёй ветлівасцю і харызмай, большасці з нас не так лёгка падысці да незнаёмцаў і папрасіць зрабіць фатаграфію з імі. Гэта няпроста, і нават яшчэ цяжэй, калі вас падзяляе моўны бар'ер.

Тым не менш, гэта прыносіць цудоўныя вынікі. Нават калі персанажы на фатаграфіі пазіруюць і відавочна ведаюць, што іх здымаюць, то, як выглядаюць іх твары, іх усмешкі ці хмурна ссунутыя бровы, многае кажа пра гэтую мясцовасць. Каб даведацца, як усталяваць сувязь з іншымі і прывезці дадому цікавыя фатаграфіі з вандровак, прачытайце артыкул "Партрэты з падарожжаў: спосабы ўсталяваць сувязь".

Ведайце сваю публіку: штосьці для мяне, штосьці для іх 


Здымак гары Эверэст для іх. Аўтарскія правы: Пітэр Вэст Кэры 

Яшчэ адна рэч, пра якую большасць з нас не задумваецца, - як прадстаўляць свае фатаграфіі дома. Мы выбіраем фатаграфіі, якія, на нашу думку, прыгожа выглядаюць і нешта значаць для нас, выкладваем іх на Facebook або Flickr і на гэтым усё.

Калі вы падобныя да іншых, вы выкладаеце занадта шмат фатаграфій, таму што эмацыйна прывязаныя да большасці з іх. "Вось фатаграфія з таго цудоўнага рэстарана, дзе афіцыянт прынёс нам бясплатную бутэльку шампанскага." "А гэта - адразу пасля таго, як Джон зваліўся ў раку ў вопратцы. Ён трохі размыты, але відаць, што гэта Джон." Добра, што вы прывязаныя да гэтых фатаграфій, яны дапамогуць вам ажывіць свае цёплыя ўспаміны ў будучыні. Адзіная праблема ў тым, што з-за такіх здымкаў іншыя людзі не хочуць праглядаць усе вашыя фатаграфіі.


... і здымак малітвеннага кола для мяне. Аўтарскія правы: Пітэр Вэст Кэры 

Калі вы па-сапраўднаму хочаце падзяліцца ў Інтэрнэце сваёй паездкай (само сабой, гэта адрозніваецца ад таго, калі вы асабіста паказваеце іншым свае фатаграфіі і з задавальненнем пераказваеце свае гісторыі), стварыце дзве папкі фатаграфій. Адна папка для вас. Гэта вашы асаблівыя ўспаміны. Магчыма, там ёсць і фатаграфіі з недастатковым асвятленнем або няправільнай кампазіцыяй. Гэта фатаграфіі, якія вы б з задавальненнем уставілі ў свой альбом. Іншая папка - гэта тая ж папка, але меншага памеру.

Гэта здымкі, якія, як вы ўпэўненыя, зразумеюць іншыя. Гэта здымкі, пра якія не скажуць: "Здаецца, ты павінны быў быць тут." Яны павінныя гаварыць самі за сябе, і іх не павінна быць шмат. Вам не трэба дэманстраваць кожны дзень паездкі, хутчэй за ўсё, вы пакажаце значна менш фатаграфій. На самай справе, паказваць менш фотаздымкаў выгадна, таму што вашы сябры будуць задаваць пытанні ў размове, даючы вам шанец ажывіць сваю паездку праз словы і смех з сябрамі і сям'ёй.

Ці ёсць у вас асобныя парады пра фотаздымкі з вандровак, якія вы хочаце даць? Калі ласка, не саромейцеся пакідаць каментары ніжэй. І прымацоўвайце спасылкі на свае прыгожыя здымкі з падарожжаў па ўсім свеце.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.