30-50% off hundreds of digital assets! WordPress themes, video, music and more 30-50% Off Go to Sale
Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Careers
Photography

Як пабудаваць устойлівую кар'еру фатографа 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Freelance Photography.
Making the Jump: Is Freelance Professional Photography Right for You?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Як стаць прафесійным фатографам? Гэта пытанне, якое я часта чую, з'яўляючыся рэдактарам гэтага раздзелу.

Праца фатографам ужо не тая, што раней. Больш праблем, менш прыбытак, жорсткая канкурэнцыя. Зарабляць на жыццё фатаграфіяй па-ранейшаму магчыма, але шляхі да гэтага не такія прамыя, як калісьці. 

У гэтым уроку мы раскрыем некаторыя сцвярджэнні пра працу ў галіне фатаграфіі, разгледзім, як змянілася гэтая індустрыя, і вы даведаецеся, як планаваць кар'еру фатографа ў сучаснай эканоміцы.

Я хачу, каб у вас была ўстойлівая кар'ера фатографа. У кожнай прафесіі прысутнічае трывога і стрэс, але праца фатографам мусіць прыносіць вам задавальненне. Інакш навошта гэта рабіць? Такім чынам, мы разгледзім тры ключавых пункты ва ўстойлівай кар'еры ў фатаграфіі: як паменшыць выдаткі, як пабудаваць рэсурсы і як атрымліваць прыбытак. Вы таксама даведаецеся, як дамагчыся ўстойлівага росту ў будучыні.

Illustration of a cedar tree

Старая фатаграфія памерла, няхай жыве новая фатаграфія! 

Калісьці існавалі значныя тэхнічныя і фінансавыя перашкоды для таго, каб стаць фатографам. Амаль усе яны зніклі.

На працягу многіх гадоў адносна невялікая колькасць фатографаў магла браць высокую плату за сваю працу, таму што ў іх былі добрыя навыкі, дарагія камеры або і тое, і іншае. А затым з'явіліся прафесійныя камеры DSLR, несучы за сабой велізарную хвалю змяненняў у індустрыі фатаграфіі.

Бясконцая праблема 

Калі на рынак патрапілі добрыя DSLR, усе пачаткоўцы, у тым ліку i я, пачалі прапаноўваць паслугі фатографа па заніжаных тарыфах. Кліенты хутка адрэагавалі на гэта. З усімі гэтымі навічкамі-фатографамі патэнцыйныя кліенты вельмі эфектыўна выкарыстоўвалі ў якасцi аргументу «бясконцую чаргу». Вось што яны казалі

«Калі вы, фатограф Іван, не будзеце здымаць нас за …$, у нас ёсць бясконцая чарга з тых, якія пагодзяцца з гэтай сумай. Яны, можа, і горшыя за вас, але для нас гэтага будзе дастаткова. Зачыніце дзверы з таго боку.» 

Вядома, кліенты не ў першы раз выкарыстоўвалі гэты аргумент, але праблема была ў тым, што ўпершыню чарга з фатографаў і праўда была бясконцай. Так, першае пакаленне лічбавых фатографаў, магчыма, не мела таго ж узроўню вопыту і майстэрства, але для многіх кліентаў гэтага было дастаткова і гэта было танна.

Глабалізацыя 

Прыкладна ў той жа час, кампаніі стокавых фотаздымкаў перайшлі ў анлайн (пачынаючы з канца 90-х і асабліва ў пачатку 2000-х гадоў). Так з'явіўся глабальны рынак лічбавых малюнкаў, у якім у кароткатэрміновай перспектыве адкрыліся некаторыя новыя магчымасці, але ў канчатковым выніку гэта зьменшыла каштоўнасць калісьці прыбытковых здымкаў прафесійных фатографаў.

А затым у развітых краінах свету пачалася новая эпоха застою і зацягвання паясоў. Фотаздымкі на заказ каштуюць дорага і амаль заўсёды фатограф усталёўвае кошт на сваё меркаванне. Людзі з невялікімі бюджэтамі пачалі шукаць замену: яны самі фатаграфавалі ці проста бралі фатаграфіі з Інтэрнэту.

Фатаграфія як тавар 

І вось. Сёння фатографы працуюць на высокаканкурэнтным сусветным рынку тавараў.

Хоць аблічбоўка і глабалізацыя значна павялічылі выбар для спажыўцоў, яны значна знізілі магчымасці для фатографаў. За некаторымі выключэннямі, зараз няма рэальнага эканамічнага стымулу канкураваць з іншымі фатографамі ў плане якасці. Вытворчасць на рынках тавараў - гэта не якасць, а аб'ём. У кліентаў зараз ёсць выбар з вялікай колькасці фатографаў з больш ці менш аднолькавымі прапановамі. Каб зарабляць грошы, трэба працаваць як мага больш прадуктыўна.

Выключэнні з гэтага правіла - гэта вобласці індустрыі фатаграфіі, у якія ўсё яшчэ складана патрапіць, напрыклад, элітная мода і рэкламная фатаграфія (сканцэнтраваныя ў некалькіх канкрэтных гарадах), высакаякасная вясельная фатаграфія (вельмі высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў), ці некаторыя віды мастацкай, рэдакцыйнай і дакументальнай фатаграфіі (прафесійныя куратары і рэдактары малюнкаў). Яшчэ адно выключэнне - гэта стаць вядомым, хоць гэта не пагражае большасці людзей. 

Фатаграфія - гэта пакліканне, а не прафесія 

Фатографы скрыгаталі зубамі і білі сябе ў грудзі, калі штатныя пасады ў газетах зніклі, а незалежныя студыі перамясціліся ў падвалы і гаражы. Сёння зарабляць на фатаграфіі - суцэльнае расчараванне, асабліва калі ў вас засталося плёнкавае абсталяванне на дзесяткі тысяч даляраў, якое пыліцца на гарышчы.

Я думаю, што важна глядзець наперад, засяродзіцца на тым, што рэальна. Час плёнкі прайшоў - прыйшоў час рухацца далей. Справа ў тым, што фатаграфія ніколі не была сапраўднай прафесіяй, і ніколі не будзе. Нам не патрэбныя прафесійныя фатографы, па меншай меры, не так, як нам патрэбныя прафесійныя лекары, юрысты і сантэхнікі.

Фотаздымак паглынае мір 

Ва ўсялякім выпадку, гэтыя змены былі калі і не непазбежныя, па меншай меры, вельмі верагодныя. Наша маладое і развіццёвае асяроддзе рухаецца ў бок адкрытасці, а гісторыя фатаграфіі ўключае ў сябе мноства прыкладаў тэхналагічных змяненняў, якія забралі камеры з-пад кантролю абраных і перадалі іх у рукі многіх іншых. У канчатковым выніку гэта добра для фатаграфіі, мастацтва і свету ў цэлым. Я думаю, што лічбавая фатаграфія наблізіла нас да разумення сапраўднага патэнцыялу фатаграфіі як даступнага, дэмакратычнага сродку.

А вы заўважылі, як часта ўменне фатаграфаваць вітаецца цяпер у іншых прафесіях? Фотаздымкi больш не з'яўляюцца закрытай вобласцю тэхнікаў і мастакоў: яны ўсюль! Многія людзі цяпер выкарыстоўваюць фатаграфію, каб зарабляць на жыццё, чым раней займаліся толькі прафесійныя фатографы.

Добра, але што ўсё гэта значыць? Што калі вы малады ці мiленiял, якому падабаецца зарабляць грошы з дапамогай камеры? У той час як усё яшчэ ёсць праца для прафесіяналаў, фотастудый і фатографаў-фрылансераў, рэальныя магчымасці крыюцца ў іншым месцы. Сёння зарабляць на жыццё фатаграфіяй - гэта тое, што вы робіце, а не тое, кім вы з'яўляецеся. Для пачатку працы патрэбен надзейны план, кантроль сваіх выдаткаў і розныя крыніцы даходу.

Для пачатку праверце сябе 

Спярша спытайцеся ў сябе, навошта вам гэта трэба. Што матывуе вас?

Чаму вы хочаце рабіць фатаграфіі за грошы? Гэта ў лепшым выпадку рызыкоўны бізнес. Падумайце, у чым вашы асноўныя мэты. Фотаздымка за грошы павінная быць устойлівым бізнесам з выразнымі мэтамі, а не парывам душы.

Цi любіце вы працаваць з людзьмі, вырашаючы візуальныя задачы? Як наконт прыгод? Або асаблівай сувязі з светам? Ці ёсць у вас пачуццё задавальнення, калi вы бачыце свае работы на рэкламных шчытах, у часопісах або на сценах галерэі? Вам не трэба быць прафесіяналам, каб рабіць што-небудзь падобнае. Калі фатаграфія для вас - гэта парыў душы, хай гэта будзе так. Можна сур`ёзна ставіцца да свайго мастацтва і да сябе, але не забіваць сабе галаву пагоняй за кліентамі. Няма абсалютна нічога дрэннага ў тым, каб быць аматарам.

Калі адказы на гэтыя пытанні па-ранейшаму прыводзяць вас да занятку фатаграфіяй за грошы, наступнае пытанне ў тым, ці рэальны гэты шлях для вас. Які ў вас капітал, што ў вас ёсць? Ці ёсць у вас патрэбнае абсталяванне? Ці можаце вы вылучыць час, неабходны для пошуку і абслугоўвання кліентаў? Ці будзеце вы вучыцца, каб палепшыць свае навыкі? І, што важна, як доўга вы можаце займацца гэтым, пакуль у вас не скончацца грошы?

Такім чынам, для пачатку спытайце сябе сумленна, для чаго гэта ўсё і ці сапраўды вам гэта трэба.

Падрыхтуйцеся да дзясятка гадоў здымак 

Гэта не пра мяне, у маім выпадку ўсё было наадварот. Я працаваў у фоталабараторыі і любіў гэта, і вырашыў, што было б выдатна пачаць фатаграфаваць. У цэлым усё склалася, і я ўсё яшчэ люблю фатаграфаваць, але мой шлях быў не такі прамой, чым мог бы.  У мяне, вядома, былі непрыемныя выпадкі, якіх, верагодна, можна было б пазбегнуць, калі б я заняўся бізнесам з адкрытымі вачыма.

Тым не менш, на раннім этапе я зразумеў адну важную рэч, за якую заўсёды ўдзячны: каб пачаць забяспечваць сябе заняткам фатаграфіяй, спатрэбіцца дзесяць гадоў.

Такім чынам, апошняе пытанне з'яўляецца самым важным: ці сапраўды вы зацікаўленыя і гатовыя працаваць над гэтым на працягу наступных дзесяці гадоў?

Наступны раздзел гэтага ўроку прысвечаны таму, як працягваць займацца фатаграфіяй, пакуль яна павольна пачынае прыносіць грошы.

Illustration of a chestnut tree

Паменшыце свае выдаткі: жывіце па сродках 

Устойлівая кар'ера ў фатаграфіі пачынаецца з жылля па сродках. Гэта вельмі важна. Праца ў галіне фатаграфіі, як вядома, нясталая; не зацыкляйцеся на жыллi, якое каштуе вялікіх цяжка заробленых грошай. Не прымушайце сябе выбіраць паміж арэндай і камерай.

Добрае правіла - выдаткоўваць каля 30% вашага даходу на жыллё. На жаль, у многіх гарадах цэны на арэнду жылля раздутыя да немагчымага. Давайце спынімся на гэтым на секунду: 

Паводле дадзеных Нацыянальнай кааліцыі па жыллёвым будаўніцтве для людзей з нізкім узроўнем даходаў, у ЗША няма ні аднаго штата, дзе работнік з мiнiмальнай заработнай платай можа арандаваць аднапакаёвую кватэру сярэдняга рынкавага кошту за 30% ці менш свайго даходу. - The New York Times 

Цяпер улічыце, што няма гарантыі, што вы, як пазаштатны фатограф, заробiце больш за мінімальную заработную плату, асабліва калі вы пачатковец. На самай справе, вельмі верагодна, што ў пэўныя перыяды вы будзеце працаваць больш за поўны працоўны дзень, але зарабляць менш за працаўніка на мінімальнай зарплаце.

Ня пераязджайце ў Сан-Францыска, Нью-Ёрк, Лондан, Ванкувер, Мэльбурн або ў любое іншае месца з высокай арэндай жылля. Гэтыя гарады цягнуць да сябе творчых людзей, але хутка ўводзяць іх у даўгі і залежнасць. Калі вы ўжо жывяце ў адным з гэтых гарадоў, падумайце пра пераезд у менш круты, але і больш фінансава пасільны раён.

Перагледзьце свае чаканні 

Вы не заробіце неверагодна вялiкiя грошы. Вам прыйдзецца ахвяраваць такімі рэчамі, як вольны час, начныя прагулкі або выдатная новая камера, калі грошай будзе не хапаць. Не купляйце піва і цыгарэты, перасядзьце на аўтобус і вазьміце суседа ў падсяленне. Замест гэтага выдаткуйце свае грошы на аб'ектывы і адкладзiце трохі грошай на чорны дзень.

Праца ў галіне фатаграфіі - гэта не бясконцая прыгода, як здаецца, мяркуючы па Instagram. У большай частцы работы фатографам няма глянцу: незалежныя фатографы трацяць каля паловы свайго часу на пошук новых кліентаў і ўтрыманне старых. У рэчаіснасці, усім фатографам даводзіцца шмат працаваць з дакументамі.

Лічыце свае грошы 

Тут усё проста: не дазваляйце свайму эга закрануць вашага кашалька.

Фатографы любяць параўноўваць камеры, што добра, але не зацыкляйцеся на гэтым. Не камера робіць здымак, а вы.

Бярыце ў арэнду ўсё, што можаце, а калі вам трэба нешта купіць, заўсёды купляйце самы надзейны і даступны механізм, які толькі зможаце знайсці. Калі вам трэба купіць спецыялізаванае абсталяванне, паспрабуйце не купляць самае новае і самае крутое. Замест гэтага звярніце свой позірк на папярэдняе пакаленне. Сёння абсталяванне змяняецца не так моцна, не фундаментальна. У вас ёсць усе шанцы, што старога абсталявання будзе дастаткова для вашай работы. Ручныя фокусныя аб'ектывы танныя і цудоўныя, вы можаце купіць поўнакадравую камеру за значна меншыя грошы, чым думаеце, добрая тэхніка дазволіць вам пазбегнуць шматлікіх праблем, а праграмнае забеспячэнне дапаможа выправіць астатняе.

Як зарабіць грошы з дапамогай фатаграфіі 

Добра, цяпер пра грошы! Дайце больш грошай! Вось тры спосабы зарабіць грошы ў якасці фатографа: 

  1. Pарплата 
  2. Свой капітал 
  3. Дапамога звонку 

Зарплата: выкарыстоўвайце свае навыкі, каб уладкавацца на працу

 Памятаеце, я сказаў, што пачаткоўцы затапілі рынак фатаграфіі? Яны прыйшлі з іншых пасад у фатаграфію. Вы можаце зрабіць тое ж самае ў зваротным парадку. Як гаворыцца, калі не можаце перамагчы іх, далучыцеся да іх.

Ніхто не хоча плаціць за фатаграфіі, але ўсім яны патрэбныя. Ва ўсялякім выпадку, фатаграфія карыстаецца больш вялікім попытам, чым калі-небудзь. Гэта неадпаведнасць заахвоціла працадаўцаў ўключыць фатаграфію ва ўсе разнастайныя службовыя абавязкі: камунікацыі і праца ў сродках масавай інфармацыі, а таксама вытворчасць, раздробны гандаль, ежа, гасціннасць, навука і тэхніка, вандроўкі і турызм. Хто робіць фатаграфіі для Facebook, Instagram і гэтак далей? Хто запісвае водгукі кліентаў для сайта? Хто дакументуе працэс будаўніцтва? Вашы навыкі ў фатаграфіі могуць зрабіць вас важнай часткай практычна любой арганізацыі.

Таму перш за ўсё я рэкамендую выкарыстоўваць фатаграфію, каб атрымаць добрую працу. Фатографы так доўга выбіраюць паміж студыяй-штатам-фрылансам, што многія з нас нават не думаюць пра гэту магчымасць, але вельмі важна яе ўлічваць. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, вы будзеце пастаянна ўдасканальваць навыкі, на якія ёсць попыт, і рыхтавацца да таго, каб выкарыстоўваць іх у працы.

Гаворачы пра навыкi, на якія ёсць попыт, я настойліва рэкамендую вам таксама асвоіць відэа. Відэа - самы натуральны спосаб разнастаіць свае ўменні.

Пабудова ўласнага капіталу: падзаробкі 

Мэта такіх падзаробкаў - нарасціць з часам свае фізічныя, сацыяльныя, тэхнічныя і мастацкія рэсурсы. Працягвайце трэніравацца, і ў адзін цудоўны дзень у вас можа з'явіцца досыць стабільная кліентура, каб зрабіць фатаграфію сваёй асноўнай дзейнасцю. Ці не, і тады ў вас усё яшчэ будзе добры невялікі бізнес, які будзе прыносіць вам радасць і трохі дадатковых грошай і ўзбагаціць ваша жыццё.

Перад тым як пачаць падпрацоўваць, засцерагчыце сябе. Не кожны дзень фатаграфія будзе прыносіць вам грошы, вось чаму так важна мець стабільны, гнуткі даход, не звязаны з фатаграфіяй. Вам патрэбная асноўная праца на поўны або няпоўны працоўны дзень, каб мець дастаткова грошай для задавальнення асноўных патрэбаў. Гэта дазволіць вам пераадолець не прыбытковыя дні ў бізнесе фатаграфіі і ўпэўнена стаяць на нагах, абмяркоўваючы новы праект. Выкладчыкі на Tuts+ займаюцца ўсім чым заўгодна, уключаючы стварэнне вэб-сайтаў, напісанне і рэдагаванне тэкстаў, графічны дызайн, кіраванне мясцовым кафэ, навучанне, адміністраванне і стрыжку валасоў.

У той час як фатаграфія ў якасці падзаробку верагодна, не прынясе вам шмат грошай, яна па-ранейшаму вартая іншых пераваг і магчымасцяў, якія яна дае. Падзаробак фатографам прымушае вас расці, і не толькі ў фатаграфіі. Вы даведаецеся, як стварыць сайт для свайго партфоліа, як арганізаваць выставу ці як мець зносіны з незнаёмымі людзьмі. Падзаробак будзе падтрымліваць у вас творчую жылку, дапамагаць асвойваць новыя навыкі і дазволіць вам быць часткай супольнасці. Прынамсі, яна прымусіць вас устаць з канапы і выцягне з хаты!

Станоўчая зваротная сувязь надае сіл. Інвестуйце ў фатаграфію столькі прыбытку ад сваіх падзаробкаў, колькі можаце. Навучанне, развіццё бізнесу або лепшае абсталяванне: выкарыстоўвайце падзаробак для самаразвіцця, каб знайсці больш лепшых праектаў. Засяродзьце сваю ўвагу на праектах, якія вам падабаюцца, і паспрабуйце зрабіць сабе рэпутацыю.

Пошук жылля: гранты і стыпендыі 

Гэтая крыніца даходу часта не заўважаецца і няправільна разумеецца, але яна можа быць вельмі карысная. На мове эканомікі пошук жылля ў арэнду - гэта імкненне да «атрымання эканамічнай выгады ад іншых, пры гэтым не прыносячы выгады грамадству шляхам стварэння багаццяў». Іншымі словамі, вы плаціце за арэнду, фактычна нічога не вырабляючы і нічым не рызыкуючы, з’яўляючыся тым, хто вы ёсць.

Калі вы атрымліваеце грошы ад урада, каб пабудаваць бізнес у фатаграфіі, гэта цалкам разумна. Выкарыстоўвайце любую магчымасць. Гранты, стыпендыі, падатковыя iльготы: усё гэта з'яўляецца неад'емнай часткай.

Магчымасці могуць зыходзіць ад усіх узроўняў улады. Пачаткоўцам-фатографам звычайна прасцей за ўсё зарабіць грошы на мясцовых кліентах. Вывучайце праекты па развіцці мясцовага бізнесу і мастацкія арганізацыі: у іх часта ёсць праграмы, якія дапамагаюць бізнесу і праектам у сферы мастацтва. Калі вы атрымаеце некалькі грантаў і ўзнагарод, вам будзе лягчэй атрымаць падтрымку ад буйных рэгіянальных і нацыянальных праграм. Для іх звычайна важны ваш паслужны спіс, каб вырашыць, цi аказаць вам падтрымку.

Звярніце ўвагу, што конкурсы з грашовымі прызамі - гэта зусім іншае, і я раю вам трымацца далей ад большасці з іх. Многія выкарыстоўваюць схему Ponzi і не вартыя вашага часу і грошай за ўдзел. Значна важнейшыя конкурсы, прысвечаныя кар'ернаму росту, а не грошам (напрыклад, Critical Mass ад Photo Lucida).

Illustration of a maple tree
Цi спадабаліся вам ілюстрацыі дрэў з гэтага ўрока? Гэта таленавітая subtropica на Graphic River

Устойлівая кар'ера 

Знайдзіце сваю несправядлівую перавагу 

Калі б вы шукалі інвестараў у бізнесе фатаграфіі, што магло б схіліць вагі і пераканаць іх інвеставаць у вас? У чым моцны бок вас як фатографа? Што вы ўмееце такога, што іншыя не ўмеюць? Гэта ваша несправядлівая перавага.

Калі вы не ведаеце, у чым яна, гэта нястрашна! Патрабуецца час, каб знайсці, што ў вас асаблівага, выкарыстоўваць падтрымку і навыкі так, каб пабудаваць устойлівы бізнес у сферы фатаграфіі. Калі ёсць адна рэч, якую варта вынесці з гэтага ўроку, то гэта вось што: дайце сабе час, неабходны для пабудовы бізнесу ў сферы фатаграфіі. Працягвайце. Працягвайце вучыцца, працягвайце эксперыментаваць, знаходзьце людзей і працу, якія прыносяць вам радасць, і няўхільна пракладвайце сабе шлях да стабільнага даходу. Не бойцеся глядзець за межы традыцыйных стратэгій і бізнес-планаў, каб атрымаць поспех.

Гэта доўгі шлях 

Нарэшце, памятайце, што для пабудовы кар'еры ў галіне фатаграфіі спатрэбіцца дзесяць гадоў. Не сварыцеся на сябе. Шчыра кажучы, вельмі нешматлікія людзі могуць стварыць для сябе дзесяцігадовы план, якога на самай справе можна прытрымлівацца. Хай абраная вамі пазіцыя ці падыход да прыняцця рашэнняў дазволіць вам зрабіць правільны выбар на карысць вашых доўгатэрміновых інтарэсаў. Прымайце рашэнні, якія дазволяць вам працягваць фатаграфаваць і расці як мастаку, і засяродзьцеся на тым, што вас хвалюе. Памятайце: вы ў гэтым надоўга.

Поспехаў! 

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.