Unlimited AE and Premiere Pro templates, videos & more! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Story
Photography

Як стварыць захапляльную фотагісторыю ў Exposure

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called The New Photo Essay.
Snapchat in a Nutshell: Visual Storytelling in the Moment

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Exposure - гэта адна з ліку анлайн-платформаў для фотаэсэ і доўгіх апавяданняў, якія складаюцца з малюнкаў і тэксту. З гэтага ўрока вы даведаецеся, як стварыць прыгожы фотарэпартаж у Exposure.

Як правіла, некаторыя з такіх гісторый публікаваліся ў часопісах і кнігах. Такія платформы, як Exposure, становяцца ўсё больш папулярнымі як альтэрнатыва традыцыйным выданням, а таксама як магчымасць для фатографаў усталяваць сувязь з аўдыторыяй. Дзякуючы фотаздымкам і відэа высокай якасці, правераным прынцыпам арт-дырэкцыі і дызайну, а таксама магчымасці падключыць існуючыя і новыя сацыяльныя сеткі, Exposure і іншыя падобныя сэрвісы з гэтай серыі - гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць і падзяліцца сваімі работамі.

Моц фотагісторый

Як я ўжо казаў, усе мы любім гісторыі:

«Нам так падабаюцца гісторыі, што мы іх ствараем нават на пустым месцы. Гэта наша прырода: гісторыі дапамагаюць нам бачыць заканамернасці, спрашчаючы разуменне і запамінанне інфармацыі».

Калі вы, дзелячыся сваім фотаздымкамі, яшчэ і расказваеце гісторыі, гэта не толькі прыносіць вам карысць як творчаму фатографу, але і павышае каштоўнасць вашых фатаграфій. Проста складаючы фатаграфіі разам у выглядзе гісторыі, вы прадстаўляеце свае здымкі ў зусім новым святле. Фотагісторыі для сям'і - гэта не проста партрэты, гэта цэлыя сямейныя фотасэансы, якія ажываюць і адгукаюцца ў iх сэрцы. Для многіх кампаній карысць фотагісторый у тым, каб растлумачыць сваю місію, прадаць свой прадукт ці проста стварыць станоўчае ўражанне пра сабе.

Акрамя таго, складаючы гісторыі са сваіх малюнкаў, вы расцеце як фатограф. Па-першае, вы карыстаецеся сваiмi фатаграфіямі ўжывую, а не проста захоўваеце іх на сваім цвёрдым дыску. Вядома, ёсць шмат спосабаў для публікацыі фатаграфій у інтэрнэце, але ў фотагісторый ёсць дадатковыя перавагі. Стварэнне займальнага апавядання з фатаграфій, незалежна ад таго, колькі тэксту вы выкарыстоўваеце, патрабуе зусім іншых адносінаў да сваіх фатаграфій.

Незалежна ад вашага ўзроўню, вы шмат чаму навучыцеся. Фатаграфіі, нічым не адметныя паасобку, могуць стаць важнай часткай апавядання. І наадварот, фатаграфіі, выдатныя самі па сабе, могуць не падыходзіць гісторыі. Адзіны спосаб адкрыць у сваіх фотаздымках новыя захапляльныя магчымасці - эксперыментаваць.

Як выкарыстоўваць платформы для фотагісторый і зрабіць так, каб вашу працу ўбачылі

Такія платформы, як Exposure, шмат у чым карысныя, але адна з самых важных іх чорт - гэта тое, што яны прыгожа, эфектна і лёгка дапамагаюць вам прадставіць свае работы.

Сёння сутнасць не ў тым, каб апублікаваць сваю працу, а ў тым, каб зрабіць так, каб яе заўважылі. У прыватнасці, Exposure дае фатографам магчымасць прадставіць свае працы перад асаблівай аўдыторыяй: фотарэдактары, іншыя фатографы, журналісты і пісьменнікі, а таксама анлайн- і традыцыйныя выдаўцы. Гэтыя людзі прагнуць добрых фотарэпартажаў. Яны сочаць за падобнымі анлайн-платформамі і вывучаюць сферу фатаграфіі. Гэта выдатная аўдыторыя, таму што, маючы якасную фатаграфію, вам не прыйдзецца пераконваць людзей у каштоўнасці сваёй працы.

Exposure таксама дае магчымасць падзяліцца сваёй фотагісторыяй у вядомых сацыяльных сетках. Гэта дапаможа прадэманстраваць яе сваім існуючым і патэнцыйным кліентам і калегам, якія, магчыма, не так актыўна сочаць за спецыялізаванымі платформамі для публікацыі фатаграфій, але зарэгістраваныя ў іншых сацсетках. Усё як звычайна, адрозніваецца толькі матэрыял, якім вы дзеліцеся. Замест (ці ў дадатак) таго, каб захоўваць на нашых сайтах цэлыя партфоліа малюнкаў і адпраўляць некаторыя з іх у іншыя сацыяльныя сеткі, мы выкарыстоўваем сацсетку, каб падзяліцца канчатковым прадуктам, які выкарыстоўвае нашы выявы.

Exposures home page
Хатняя старонка Exposure

Exposure для фатографаў

У папярэднiм артыкуле я распавяла пра Atavist - гэта адна з першых выдавецкіх анлайн-платформаў для доўгіх гісторый. Atavist вырас з «Atavist Magazine», анлайн-выдання, у якім публікаваліся толькі якасныя апавяданні з выявамі. Наадварот, Exposure - гэта выдавецкая анлайн-платформа, створаная ў асноўным для фатографаў, якая аддае перавагу толькі якасным фатаграфіям, а тэкст - гэта нешта другараднае. На самай справе, адна з катэгорый на Exposure - «Мая праца». Гэта зборнік «праектаў, партфоліа і іншых творчых намаганняў». Калі вам не хапае натхнення, проста праглядзіце выбраныя работы ў катэгорыі. Вы знойдзеце там вядомых і новых фатографаў, якія будуць вядомыя пазней. Вы таксама зразумееце, як скласці і апублікаваць сваю працу. І калі вам незразумела, як выкарыстоўваць Exposure для ўтрымання і прыцягнення кліентаў, праглядзіце катэгорыю "вяселле", "сям'я" або "падзеі".

Паколькі Exposure у асноўным прызначаная для фатографаў, устаноўленыя дакладныя рэкамендацыі пра тое, якія фатаграфіі можна ці нельга выкарыстоўваць. Я рэкамендую выдаткаваць некалькі хвілін, каб прачытаць іх. Нічога незвычайнага няма: па сутнасці, загружайце толькі свае лепшыя фатаграфіі і не выкарыстоўвайце чужыя працы, але, прачытаўшы рэкамендацыі, вы атрымаеце добрае ўяўленне пра Exposure як пра супольнасць фатографаў і апавядальнікаў. Вашы паплечнікі гэтак жа важныя, як і тое, што вы публікуеце, таму, пачытаўшы пра чаканнi Exposure датычна аўтараў публікацый, гэта вас абнадзеіць.

І яшчэ адна рэч датычна Exposure перад тым, як мы пачнем працаваць над старонкай: вам належыць усё, што вы загружаеце на Exposure. Ваша праца можа адлюстроўвацца ў калекцыях або ў штотыднёвым рассыланні, але аўтарства заўсёды належыць вам. Гэта таго, што яны абяцаюць. Канструктыўныя асаблівасці платформы таксама дапамагаюць абараніць вашы фатаграфіі ад збояў дадзеных і крадзяжоў.

Exposures member page
Калі вы створыце свой уліковы запіс, у вас з'явіцца ўласная старонка, якая стане адпраўной кропкай для стварэння гісторый.

Апублікуйце сваю першую гісторыю

Самай вялікай перашкодай для публікацыі сваёй працы з'яўляецца інерцыя, таму скарыстайцеся гэтым урокам, каб узяць некалькі любых сваіх фатаграфій і падзяліцца імі. Стаць членам Exposure можна бясплатна (абмежавана трыма гісторыямі), таму вы нічога не страціце, паспрабаваўшы, і хоць бы набудзеце вопыт.

Зарэгістравацца і выкарыстоўваць Exposure нескладана. Проста перайдзіце на сайт (exposure.co), зарэгіструйцеся, і на вашай старонцы з'явіцца вялікая чырвоная кнопка «Стварыць новую гісторыю». Аднак перш чым націскаць на гэтую кнопку, надасце хвілінку на тое, каб прачытаць кароткае кіраўніцтва Exposure для пачаткоўцаў. Як і ў выпадку з многімі іншымі выдавецкімі анлайн-платформамі, каб разабрацца ў навігацыі, трэба панаціскаць розныя кнопкі і прывыкнуць да ўнікальнага макету платформы. (Хацела б я знайсці дзве цалкам аднолькавыя выдавецкія платформы!)

На Exposure скарыстацца даведкай можна, альбо непасрэдна перайшоўшы на сайт падтрымкі, альбо ў верхняй частцы старонкі злева націснуўшы на Menu > FAQ & Support (у паменшанай версіі - у ніжняй частцы спісу). Гэта адкрые новую старонку ў вашым браўзэры. Пракруціце старонку ўніз і абярыце Getting Started. Гэта адкрые спіс артыкулаў для пачаткоўцаў. (Я сказала, што ўсё не так проста.)

Я не буду расказваць пра асноўныя рэчы з кароткага кіраўніцтва Exposure для пачаткоўцаў, але растлумачу, што вам спатрэбіцца, і пакажу на некалькі дэталяў, якія вы маглі прапусціць або няправільна зразумець.

Exposures member page with menu options
Кнопка Menu у левым верхнім куце старонкі ўдзельніка адкрывае спіс параметраў. У ніжняй частцы спісу - FAQ & Support.

Ствараем гісторыю

Калі вы нацiснеце на Create New Story на старонцы ўдзельніка, вы выявіце базавыя і нескладаныя параметры: вам спатрэбіцца загаловак і, пры жаданні, падзагаловак, вокладка і катэгорыя. На гэтым этапе вы пакуль яшчэ нічога не фарматуеце. Я раю ацаніць будучую фатаграфію вокладкі з двух бакоў: з пункту гледжання кампазіцыі і насычанасці.

1. Кампазіцыя: Ці дастаткова гэта простая выява, ці не будзе візуальны шум адцягваць увагу ад загалоўка на яго фоне? Ці будзе зацененая або скажоная важная частка фатаграфіі, калі дадаць назву гісторыі? Напрыклад, калі назва праходзіць праз сярэдзіну твару нявесты, нявеста або патэнцыйныя вясельныя кліенты не будуць у захапленні ад гэтага.

2. Насычанасць: Разам з назвай з'яўляецца непразрысты слой, які зацямняе фатаграфію вокладкі. З-за гэтага фотаздымак адыходзіць на другі план, служачы ў якасці фону. Аднак, калі вы карыстаецеся цёмнай фатаграфіяй, фатаграфіяй з вялікай колькасцю ценяў або нізкім асвятленнем, пасля накладання больш цёмнага пласта на ёй будзе складана што-небудзь разгледзець. Улічвайце гэты момант і аддайце перавагу больш светлай версіі.

Exposures design shell for a new story
Першы крок пры стварэнні новай гісторыі - дадаць фатаграфію і загаловак вокладкі.
Photo used for story cover without opaque overlay
Насычаныя (або цёмныя) здымкі будуць здавацца яшчэ цямней. На верхнім малюнку паказаная мая фатаграфія з накладаннем непразрыстага пласта. На ніжнім - фатаграфія без накладання.

Але ў вас ёсць магчымасць і не адлюстроўваць накладанне пласта і загаловак вокладкі. Для гэтага ў верхняй частцы старонкі абярыце Options > Hide Cover Overlay & Titles. Ён па-ранейшаму будзе адлюстроўвацца ў рэжыме рэдагавання, але будзе выдалены пасля публікацыі гісторыі. Абавязкова абярыце «Save Changes», пасля таго як вы змянілі свой варыянт. (Іншыя опцыі ў гэтым меню маюць сваю ўласную кнопку «Save». Па-мойму, гэта збівае з толку.) Перавага выдалення пласта накладання у тым, што ваша фатаграфія будзе адлюстроўвацца без змен; недахопам з'яўляецца тое, што цяпер гледачам не бачная навiгацыя.

Menu options for removing title and cover overlay
Каб выдаліць загаловак і пласт накладання, перайдзіце ў раздзел «Options». Не забудзьцеся захаваць змены пасля выбару (Save Changes).

Дадайце змесцiва

Пры даданні змесціва ў вас ёсць чатыры варыянты:

  • Тэкст - загаловак і тэкст, але без фота
  • Група фатаграфій - загаловак і тэкст і да дзевяці фатаграфій (да 15 МБ кожная)
  • Асобнае фота - загаловак і тэкст і адна фатаграфія (таксама да 15 МБ), якая адпавядае шырыні паста.
  • Убудаваны кантэнт - загаловак і тэкст, а таксама магчымасць прымацаваць відэа, аўдыё або карты.

Дадаваць змесціва лёгка: у ніжняй частцы экрана ў раздзеле Add to Your Story націсніце адзін раз на тып кантэнту, які вы хочаце дадаць. Акно змесціва будзе дададзена ў канец любога кантэнту, які вы ўжо стварылі. Проста пракруціце спіс да патрэбнай пазіцыі і пачніце дадаваць усё, што выбралі.

Content blocks for adding content to stories
Дадайце кантэнт у сваю гісторыю, выбраўшы адзін з чатырох варыянтаў змесціва.

У мяне ёсць пара парадаў па запаўненні палёў:

Улічвайце абмежаваныя варыянты дызайну

Варыянты дызайну для змесціва, якое вы дадаеце, простыя і маюць абмежаванні. Фіксаваныя макеты і прадусталяваныя стылі. Дызайнеры могуць адчуць расчараванне, але тым, хто не хоча распрацоўваць дызайн, будзе лягчэй працаваць з платформай, і яны гарантавана атрымаюць прыгожы вынік.

Загаловак і тэкст - па жаданні

Ва ўсіх палях ёсць магчымасць дадання загалоўка і тэксту. Аднак калі вы гэтага не хочаце, то можаце не рабіць. Калі вы гэтага не зробіце, тэкст-запаўняльнік усё роўна будзе бачны падчас рэдагавання гісторыі, але знікне пасля публікацыі.

Photo content box with text placeholder
Усе палі, уключаючы фатаграфіі, маюць запаўняльнікі для тэксту.

Абраць/Змяніць парадак

Каб змяніць парадак змесціва, націсніце на шаўрон справа ад акна змесціва, каб перамясціць акно уверх ці ўніз на адну пазіцыю. Націсніце яшчэ раз, каб перамясціць яшчэ на адну пазіцыю.

Content boxes with chevrons
Выкарыстоўвайце шаўроны справа для змянення парадку блокаў кантэнту.

Подпісы і клікабельныя спасылкі

Вы можаце дадаваць подпісы і клікабельныя спасылкі да любой фатаграфіі. Пасля таго як вы дадалі фатаграфію да змесціва, навядзіце курсор на выяву, каб адлюстраваць значок шасцярэнькі. Выберыце значок шасцярэнькі, каб атрымаць доступ да опцыі і дадаць надпіс (унізе фота) і зноў навядзіце курсор мышы на фотаздымак, каб адкрыць опцыю для пераходу па кліку.

Menu for adding captions and click-through links to images
Абярыце значок шасцярэнькі на фатаграфіі, каб адкрыць меню для дадання загалоўка і спасылак.

Тэкст

Каб змяніць фарматаванне тэксту, дадаць спасылку або адмяніць любое тэкставае дзеянне, трэба спачатку вылучыць тэкст, які вы хочаце змяніць. Затым з'явіцца акно параметраў фарматавання. Вы таксама можаце выкарыстоўваць стандартныя спалучэннi клавіш для фарматавання тэксту тлустым шрыфтам або курсівам або для выдалення тэксту.

Text formatting menu
Вылучыце тэкст, каб адкрыць меню фарматавання тэксту. Альбо можаце выкарыстоўваць стандартныя спалучэннi клавіш.

Выраўноўванне

Выраўноўванне тэксту можна змяняць (налева, у цэнтры, направа), абраўшы адпаведную опцыю злева ад загалоўка, але змены закранаюць усе змесціва ў поле: і тэкст, і загалоўкі. Аднак гэтыя змены не закранаюць іншыя тэкставыя палі. Я не ўяўляю, чаму фатографы аддаюць перавагу цэнтраванню тэксту. Цэнтрыраваны тэкст цяжэй чытаць, гэта запавольвае прагляд. Пытанне можа быць толькі ў мілісекундах за абзац, але гэта можа прымусіць чытача не дачытаць гісторыю да канца, магчыма, нават неўсвядомлена. Досыць складана прыцягнуць увагу гледачоў; не давайце ім дадатковай прычыны сысці з вашай старонкі.

Text alignment menus
Абярыце значок выраўноўвання злева, каб змяніць выраўноўванне тэксту. Змены закранаюць толькі асобныя блокі.

Калі вам падабаецца рыхтаваць змесціва афлайн, а потым загружаць яго на анлайн-платформу, майце на ўвазе, што любое тэкставае фарматаванне або гіперспасылкі, створаныя ў аўтаномным рэжыме, не будуць захаваныя пры даданні змесціва на Exposure. Аналагічным чынам, усе фарматаванне абзаца будзе выдалена. Exposure прысвечаная фатаграфіі, а не тэкстам; аднак мне гэта здалося прыкрым. Я вырашыла не фарматаваць тэкст да яго дадання на Exposure, і я ўстаўляю яго па адным абзацы за раз, каб мне не трэба было шукаць, дзе знаходзіцца разрыў абзаца. Кнопка «Remove Text» выдаляе тэкставае поле і ўсё яго змесціва.

Групы фатаграфій

Калі вы нацiснiце на опцыю "Add a photo group", адкрыецца акно файлаў у вашым браўзэры, каб вы маглі абраць адну або некалькі выяў, якія хочаце дадаць. Вы можаце абраць да дзевяці малюнкаў. Калі вы не вылучыце ўсе дзевяць, вы можаце дадаць больш малюнкаў у групу, абраўшы «Add New Photos» у верхняй частцы гэтай групы малюнкаў. Аднак цяпер вы будзеце дадаваць малюнкі, перацягваючы іх. Калі скончыце, не забудзьцеся абраць «I'm Finished», каб фатаграфіі адлюстраваліся.

Drag and drop option to add more photos
Дадайце фатаграфіі, перацягнуўшы выявы ў патрэбнае месца, а затым абярыце «I'm Finished».

Вы можаце змяніць парадак фатаграфій у групе, абраўшы «Reorder Photos» у верхняй частцы групы. Гэта адкрывае маленькі спіс мініяцюр малюнкаў. Проста абярыце выяву, якую хочаце перамясціць, перацягнiце яе і адпусціце ў новым месцы. Зноў жа, не забудзьцеся абраць «I'm Finished», каб вашы змены былі захаваныя.

Menu for reordering images
Зноўку ўпарадкуйце выявы, перамяшчаючы мініяцюры невялікіх малюнкаў.

Групы фатаграфій адлюстроўваюць змесціва ў яго поўную шырыню, але не ў поўную шырыню акна. Вы можаце змяніць спосаб групоўкі фотаздымкаў: колькасць шэрагаў і колькасць фатаграфій у кожным з іх, - варта пагуляць з імі, каб атрымаць патрэбны вынік. Навядзіце курсор на фатаграфію, якую жадаеце змяніць, і вы ўбачыце опцыі «Remove Photo» або «Fill Row». Калі вы абяроце "Fill Row", фатаграфія перамесціцца ва ўласны шэраг і зойме ўсю яго шырыню. Калі вы жадаеце перамясціць дзве фатаграфіі ў агульны шэраг, вы павінныя абраць "Fill Row" на другой фатаграфіі, а затым вярнуцца да кожнай фатаграфіі ў сваім шэрагу і абраць "Unfill Row". У залежнасці ад таго, на якім месцы фота знаходзіцца ў камплекце, вам таксама можа спатрэбіцца змяніць парадак фатаграфій і паўтарыць некаторыя крокі. Як я ўжо казала, гэта трохі гульня.

Change display options for photos
Вы можаце змяніць спосаб адлюстравання фатаграфій у групе, але для гэтага спатрэбіцца некаторы час. Значок шасцярэнькі дае вам доступ да меню для дадання загалоўка і спасылкі.

Адзінае фота

Опцыя "Add a full-width photo" адкрывае тэчку з выявамі, каб вы маглі абраць патрэбную. Калі вы хочаце замяніць фатаграфію на іншую, абярыце «Replace Photo» у верхняй частцы выявы, а затым, як і з групамі фотаздымкаў, перацягнiце новую выяву ў патрэбнае месца. Адзінкавыя здымкі адлюстроўваюцца ў поўную шырыню акна. Калі вы хочаце, каб адзна выява адлюстроўвалася ў шырыню посту, абярыце групу фатаграфій, але дадайце толькі адну.

Убудаваны кантэнт

Убудаваны кантэнт адлюстроўваецца ў поўную шырыню акна. Exposure дазваляе ўбудоўваць кантэнт з YouTube, Vimeo, Google Maps, Instagram або SoundCloud. Проста абярыце поле «Embed content» з меню «Add to Your Story» і прытрымлівайцеся інструкцый. Аднак я выявіла, што спасылкі часам непаслядоўныя. Для YouTube мне патрэбная спасылка, якую падае YouTube, але для карт Google мне патрэбная спасылка для агульнага доступу. Калі ваша ссылка не ўстаўляецца, прыгатуйцеся трохі пагуляць з гэтым.

Embed content menu
Опцыя ўбудаванага кантэнту трохі бязладная. Паспрабуйце розныя параметры, калі выявіце, што Exposure адхіляе ваш URL.

Апублікуйце сваю гісторыю

Адна з маіх любімых функцый з Exposure - магчымасць падзяліцца сваёй гісторыяй у сацыяльных сетках і ўставіць гісторыю на свой уласны сайт пасля публікацыі. Каб апублікаваць сваю гісторыю, проста абярыце чырвоную кнопку «Publish Story». Вы аўтаматычна пяройдзеце да опцый, каб падзяліцца сваёй гісторыяй. Калі вы вырашылі не дзяліцца сваёй гісторыяй, але пазней вырашылі, што хочаце, проста абярыце гісторыю на сваёй старонцы ўдзельніка, а затым абярыце «Share» у правым верхнім куце. Вось усi вашыя варыянты.

Menu for sharing published content
Exposure прапануе магчымасць падзяліцца апублікаваным кантэнтам, уключаючы ваш сайт.

Калі вы вырашыце выкарыстоўваць Exposure і абяроце аплачаную падпіску, скарыстайцеся функцыяй Exposure, каб убачыць свой трафік. У левым верхнім куце акна абярыце Menu > Statistics, і вы атрымаеце вычарпальную інфармацыю.

Exposures statistics page
Падрабязная статыстыка даступная для платных падпісчыкаў.

Працягвайце вучыцца

Як фатографы, мы маглі б і не думаць пра словы, але ўсе мы мыслім ў выглядзе гісторый. Анлайн-платформы падаюць фатографам магчымасць выкарыстоўваць форму аповеду для развіцця нашага таленту. Публікацыя гісторый анлайн дапамагае нам прадставіць свае фатаграфіі па-рознаму i перад рознымі тыпамі гледачоў.

Exposure - гэта анлайн-платформа для публікацыі, якая была пабудаваная з улікам інтарэсаў фатографаў. Фатаграфіі выдатна адлюстроўваюцца; вы можаце выкарыстоўваць тэкст ці не; і апублікаванымі гісторыямі можна лёгка падзяліцца ў іншых сацыяльных сетках. Варыянты дызайну мінімальныя, але стандартны дызайн элегантны і не загрувашчаны.

Калі вы хочаце паспрабаваць анлайн-платформу для публікацыі сваіх фатаграфій, але не ўпэўненыя ў тым, што вам трэба, або Exposure не здаецца вам прыдатнай, праглядзіце іншыя артыкулы ў нашым зборніку Photo Essay. І калі вы апублікуеце сваю фотагісторыі анлайн, падзяліцеся спасылкай з намі, каб мы маглі на яе зірнуць!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.