Advertisement
  1. Photo & Video
  2. Black and White
Photography

Гэты свет не чорна-белы: як прадстаўляць фатаграфіі ў манахроме

by
Difficulty:AdvancedLength:MediumLanguages:
This post is part of a series called Black and White Photography.
100 Awe-Inspiring Black and White Images

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

У чорна-белых фотаздымках ёсць нешта чароўнае, але мы не бачым свет у чорна-белых танах - толькі калі вы не пакутуеце ад крайняй формы дальтанізму. Каб рабіць самыя лепшыя чорна- белыя здымкі, вам трэба разумець працэс запісу і пабудовы сцэны ў выглядзе дыяпазону танальнасцяў, без колеру.

З гэтага ўроку вы даведаецеся, як пераадольваць абмежаванні чорна-белых малюнкаў і выкарыстоўваць перавагі прыроды манахрома. Вы навучыцеся думаць у чорна-белым колеры.

triptych
Трыпціх з чорна-белых фотаздымкаў. Мадэль: Рэбека Даён.

Уся справа ў адценнях шэрага

Камеры даволі абмежаваныя, яны не могуць захаваць усю інфармацыю ў сцэне. Якасць вашага сэнсара, аб'ектыва і светлавога абсталявання вызначае, які малюнак вы зможаце атрымаць. Вы павінныя вырашыць, якая інфармацыя для вас найбольш важная, каб абараніць яе з дапамогай экспазіцыі.

Калі вы зводзіце выяву да адценняў шэрага, гэта робіць яе абстрактнай і падкрэслівае асаблівым чынам, так, як гэтага не можа зрабіць каляровая фатаграфія. Уся вага прыпадае на танальнасць. У чорна-белым малюнку цэнтральнымі аспектамі становяцца тэкстура, кантраст і графічная кампазіцыя. Чорна-белая фатаграфія не імкнецца быць нічым іншым.

Існуе таксама няўлоўны эмацыйны аспект у чорна-белай фатаграфіі. Калі вы перастаеце спрабаваць сумленна захаваць рэальнасць і замест гэтага стараецеся перадаць пачуцці, настрой ці момант, ваш малюнак становіцца значна больш моцным эмацыйна. У нейкай меры чорна-белыя фатаграфіі не так праўдзіва адлюстроўваюць свет, але яны валодаюць сілай перадаваць эмоцыі глыбока непасрэдным і чалавечым чынам, што нельга зрабіць іншымі спосабамі. 

1. Вызначце важныя дэталі ў сцэне 

Перш за ўсё трэба вырашыць, што вы хочаце захаваць, якім будзе ваш ідэальны малюнак. Не трэба выкарыстоўваць канкрэтныя тэхнічныя тэрміны, гэта павінна быць нешта накшталт "спакой сцэны", выказаны ў мякка бягучай вадзе, або "напружанасць погляду мужчыны" ў зношаных лініях асобы, або любая іншая грань сцэны, якая абуджае эмоцыі, якія вы хочаце захаваць на фатаграфіі. Магчыма, пакуль вы нават не можаце выказаць гэта словамі, гэта можа быць парыў ці схільнасць да чагосьці. Давярайце свайму шостаму пачуццю. Вы чула рэагуеце на свет перад вамі. Гэта цудоўна!

zarima mask
Галоўная дэталь на гэтым малюнку - маска. Усё астатняе другаснае. Мадэль: Зарыма МакДэрмот

Эмоцыя, якую вы вырашаеце перадаць, шмат у чым будзе кіраваць далейшымі творчымі і тэхнічнымі рашэннямі, але не будзем пакуль моцна ўдавацца ў дэталі. Не мучайце сябе гэтым, проста вырашыце агулам, якія дэталі і эмоцыі найбольш важныя для канчатковага здымка. Іх вы і хочаце абараніць з дапамогай экспазіцыі. 

2. Усвядомце абмежаванні свайго абсталявання 

Чорна-белая фатаграфія залежыць ад тонаў. Гэта значыць, што правільная вытрымка грае ключавую ролю ў стварэнні добрых чорна-белых здымкаў.

На жаль, нават з сучаснымі DSLR-камерамі, якія здымаюць у RAW, вам будзе складана захаваць усе прысутныя дэталі, калі толькі гэта не сцэна з нізкім кантрастам. Сэнсар камеры рэагуе на святло такім чынам, што вы можаце захаваць у добра асветленых абласцях больш дэталяў, чым у зацененых.

Дзякуючы правільнай экспазіцыі (прынцып ETTR - зрушэнне гістаграмы максімальна ўправа, але без з'яўлення перасветаў), стала магчымым захаваць значна больш тэкстуры на джэмперы мадэлі, чым у зацененых абласцях малюнка. Мадэль: Лора Канінгам 

Наладзьце экспазіцыю, каб абараніць важныя дэталі 

Тым не менш, вырашыўшы, якія дэталі для вас найбольш важныя, вы можаце абараніць іх з дапамогай экспазіцыі.

У ідэале для лічбавай фатаграфіі трэба наладзіць экспазіцыю так, каб захаваць найбольшую колькасць дэталяў і танальнасць малюнка. Гэта значыць, што, калі гэта магчыма, танальныя значэнні на важных частках малюнка павінны быць трохі святлей сярэдняга шэрага. Ствараючы малюнак такім чынам, вы карыстаецеся перавагай прыроды лічбавых сэнсараў і захоўваеце столькі інфармацыі, колькі магчыма. Экспазіцыя пазней карэктуецца і рэгулюецца ў праграме па апрацоўцы RAW-файлаў.

Гэтая тэхніка называецца "ETTR" - зрушэнне гістаграмы максімальна направа. Для яе трэба ўраўнаважыць некаторыя творчыя рашэнні, пра што мы пагаворым у наступным пункце. Рашэнне, якую экспазіцыю вы будзеце ўсталёўваць, залежыць ад вашай камеры і сцэны, магчыма, вы захочаце дадаць у два разы больш святла або, наадварот, зменшыць. У любым выпадку, вы не хочаце перасвяціць здымак і страціць дэталі. Вам дапаможа экспанометр.

Для замеру экспазіцыі вам дапаможа экспанометр. На практыцы лепшым спосабам будзе вызначыць правільную экспазіцыю для свайго галоўнага прадмета здымку, не засяроджваючы шмат увагі на астатніх дэталях. Калі вы працуеце ў некантралюемым асяроддзі, у сітуацыі, якая хутка мяняецца, або па якой-небудзь прычыне проста не можаце доўга наладжваць экспазіцыю, паспрабуйце атрымаць лепшую магчымую экспазіцыю без перасветаў.

Вы можаце знайсці глыбокія тлумачэнні тэхнічнага плану ў артыкуле Дыяны Эфтайха "Танальны дыяпазон і экспазіцыя".

3. Улічвайце даступныя вам святло, стыль і вобразы 

Пасля таго як мы вызначылі асноўныя дэталі і ідэю здымка, якую мы хочам захаваць, час падумаць, як павінны выглядаць канчатковы малюнак. Існуе мноства розных стыляў чорна-белых фотаздымкаў. Можна зрабіць зярністую, высокакантрастную чорна-белую фатаграфію ў цёмнай танальнасці (low-key) або шаўкавіста-гладкую чорна-белую фатаграфію ў светлай танальнасці (high-key), ці нешта пасярэдзіне. То, у якім кірунку вы будзеце рухацца, моцна залежыць ад таго, як вы вырашыце наладзіць экспазіцыю для канкрэтнай пастаноўкі і што вы хочаце паведаміць праз свае вобразы.

Даступныя вам варыянты будуць часткова залежаць ад абставін здымкі. Напрыклад, амаль немагчыма стварыць здымак у светлай танальнасці, калі прадмет знаходзіцца на значна больш цёмным фоне. Вы павінны будзеце ацаніць пастаноўку, вызначыць магчымыя варыянты і выбраць той, які больш за ўсё адпавядае вашаму бачанню.

zarima night
Было б немагчыма зрабіць здавальняючы малюнак у светлай танальнасці ноччу пры вулічным святле, як на маім здымку. Мадэль: Зарыма МакДэрмот

Як толькі вы вызначыліся, як павінна выглядаць ваша канчатковая выява, вы можаце выбраць налады экспазіцыі. Запомніце, што гэта не канчатковы здымак, вы робіце найлепшы здымак з магчымых для наступнай апрацоўкі. Вы павінныя ўлічваць наступнае: 

  • Якія ўчасткі будуць перасвечаныя або недасвечаныя?
  • Калі гэта адбудзецца, гэта дапаможа або перашкодзіць здымку? Ці трэба мне зрушыць гістаграму направа менш, чым мне б хацелася?
  • Ці магу я выкарыстаць метады высокага дынамічнага дыяпазону (HDR), каб пашырыць дынамічны дыяпазон маёй камеры? Ці падыдзе гэта для майго здымка?
  • Ці трэба мне перанесці сябе або прадмет здымкі, каб стварыць малюнак, больш прыемны воку?
  • Ці трэба мне дадаць ці прыбраць святло, каб атрымаць лепшы здымак?
  • Што я страчу, калі буду факусавацца на танах, якія я хачу абараніць?

Каб захаваць і важныя дэталі, і ўсю астатнюю сцэну, вам можа спатрэбіцца выкарыстаць штатыў або HDR або пайсці на кампраміс з тым, як вы хочаце наладзіць экспазіцыю для здымка, каб атрымаць патрэбны малюнак.

4. Ацаніце, як адлюструюцца колер у выглядзе манахромных тонаў

Яшчэ адзін ключ да паспяховага рэпрадукавання чорна-белага здымка, які вы малюеце ў сваім уяўленні, - дакладна ацаніць, якім чынам зменяцца колеры ў сцэне. Малюнак, які добра выглядае ў колеры, можа быць не такім прыгожым у чорна-белым выглядзе, калі танальныя значэнні сцэны не дастаткова адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Пераўтварэнне здымка ў чорна-белы з выкарыстаннем такіх праграм, як Photoshop або Lightroom, дае вам значна больш кантролю над працэсам, чым тыя метады, якія былі даступныя плёнкавай фатаграфіі. У нейкай ступені, выкарыстанне плёнкі было абмежавана наборам зменных параметраў, заснаваных на розных камбінацыях самой плёнкі, фільтра, праяўляльніка і метадаў друку. Лічбавыя фатографы валодаюць значна большай шырынёй магчымасцяў ствараць арыгінальныя чорна-белыя здымкі з дапамогай наступнай апрацоўкі.

Тым не менш, перш чым канвертаваць здымак, яго трэба захаваць. Нават з той свабодай, якую прыносяць кампутарныя праграмы, вам усё яшчэ трэба ўлічваць тое, якім чынам колер сцэны зменіцца ў манахроме.

colours conversion
Як вы можаце ўбачыць на манахромным малюнку ніжэй, шырокі дыяпазон кветак ператварыўся ў аднолькавыя тоны на канчатковым чорна-белым здымку. Мадэль: Кэт Клінч.

colours transform

У кожным колеры ёсць тры кампаненты: тон, насычанасць і светлата. Колер - гэта ўласна тон, адценне, насычанасць колеру вызначае колькасць тона, а светлата вызначае яго яркасць. Два чырвоных колеры аднолькавага тону і насычанасці, але рознай светлаты - гэта два розных колеры.

Калі вы ператвараеце малюнак у чорна-белы, тон знікае, у той час як захоўваецца светлата і насычанасць. Гэта азначае, што, калі на каляровым здымку чырвоны і зялёны аднолькавай насычанасці і светлаты, але рознага тону будуць моцна адрознівацца, у не змененым чорна-белым малюнку яны будуць здавацца вельмі падобнымі. Калі вы ўяўляеце чорна-белыя выявы, паспрабуйце ўбачыць інтэнсіўнасць тонаў, а не самі колеры. На канчатковым чорна-белым здымку больш цёмны або больш насычаны колер стане цямней па тоне, чым больш светлы ці менш насычаны колер.

Калі вы разглядаеце сцэну, задайце сабе наступныя пытанні: 

  • Якія колеры маюць аднолькавыя танальныя значэнні? Ці будуць яны падобныя адзін да аднаго на канчатковым здымку?
  • Ці існуе прыемны воку дыяпазон тонаў у сцэне? Ці падыдуць яны для маёй задумкі?
  • Ці перасякаюцца два розных колеры з аднолькавым тонам такім чынам, каб гэта пашкодзіла здымку? Ці можа прадмет здымкі зліцца з фонам, калі я буду неасцярожны?
  • Якія тоны мне патрэбныя ў канчатковым здымку? Хачу я, каб зялёны быў цямней або святлей? А сіні? Ці патрэбна мне глыбокае цяжкае неба або лёгкае?
  • Што для гэтага я магу зрабіць цяпер? Што для гэтага я магу зрабіць пры наступнай апрацоўцы?

У залежнасці ад высноваў, да якіх вы прыйдзеце, вам можа спатрэбіцца адрэгуляваць кадр, экспазіцыю або сваё бачанне, каб атрымаць ўражлівы чорна-белы малюнак.

bw kat clinch
Дзеля гэтага здымку спатрэбілася пайсці на некаторыя кампрамісы, каб атрымаць цёмны фон. Мадэль: Кэт Клінч. 

Папярэдняя візуалізацыя 

Чорна-белыя фатаграфіі асаблівыя. Гэта не проста каляровыя здымкі, пазбаўленыя насычанасці. Каб ствараць выдатныя чорна-белыя фатаграфіі, трэба думаць у паняццях манахрома. І гэта трэба рабіць наўмысна.

Гэта нялёгка. Трэба шмат практыкі, каб злучыць разам усе пытанні, якія мы разгледзелі ў гэтым уроку. Тым не менш, калі вы будзеце практыкавацца, думаць у чорна-белым колеры стане вашай другой натурай. Вы створыце такі вобраз думак, які дазволіць вам бачыць у чорна-белым колеры, і гэта будзе здавацца абсалютна натуральным. Ваш мозг аўтаматычна будзе адказваць на ўсе гэтыя пытанні і вырабляць патрэбныя вылічэнні.

Паспрабуйце ўсталяваць парадак, працуючы з адным і тым жа фатаграфічным сцэнарам, сістэматычна паўтараючы аднолькавыя дзеянні: гэта дапаможа звыкнуцца з мысленнем у чорна-белым колеры. Не спяшайцеся. Калі вы будзеце адным і тым жа чынам наўмысна ацэньваць кожную сцэну, вы зможаце зноў і зноў аднаўляць выявы ў сваёй галаве. 

Пост-апрацоўка 

У гэтым уроку мы мімаходам закранулі пост-апрацоўку. Вельмі важна разумець, як апрацоўваць лічбавыя чорна-белыя фатаграфіі, каб прадстаўляць іх сабе перад здымкай. Каб выкарыстоўваць сваё ўяўленне, трэба ведаць, што можа атрымацца ў выніку!

У адрозненні ад плёнкавых фатографаў, лічбавым фатографам ня трэба канвертаваць каляровыя выявы ў чорна-белыя ўнутры камеры. У нас ёсць перавага ствараць RAW-файлы або канвертаваць іх у чорна-белыя фатаграфіі пры наступнай апрацоўцы. У той час як кожная асобная чорна-белая плёнка валодала ўласнымі асаблівасцямі і рэагавала на свет унікальным чынам, у лічбавых фатографаў значна больш свабоды па-рознаму ўдасканальваць свае здымкі.

Тым не менш, лішак волі можа стаць перашкодай. Існуе вялікая верагоднасць згубіцца ў працэсе пост-апрацоўкі. І хоць больш няма неабходнасці здзяйсняць канвертаванне ўнутры камеры, вы ўсё яшчэ павінны мець гэта на ўвазе ў працэсе здымкі. Вы можаце зрабіць незлічоную колькасць чорна-белых варыянтаў здымка, але ні адзін з іх не будзе настолькі добры, як той, для якога вы ў самым пачатку наўмысна выставілі налады экспазіцыі.

Існуе мноства цудоўных спосабаў пост-апрацоўкі чорна-белых здымкаў, больш, чым можна было асвятліць у гэтым артыкуле. Мы распавялі пра некаторыя і працягнем гэтую тэму ў наступных уроках. 

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.